Даслаць навіну
Знайсці
31.05.2010 / 23:08 37

«Распрадаць Радзіму» аказалася не так проста

Шырокі жэст Лукашэнкі Расія не ацаніла. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Шырокі жэст Лукашэнкі Расія яўна не ацаніла. Дакладней, пісьменна зрабіла выгляд, што яе гэта мала цікавіць. Заява пра гатоўнасць прадаць кантрольныя пакеты акцый «Белтрансгаза» ды НПЗ спарадзіла не ажыятажны попыт, а кплівыя рэплікі.

Першы віцэ-прэм’ер Сечын зазначыў, што Расія і так пераплаціла, адваліўшы аж два з паловай мільярды долараў за 50% беларускай трубы. А прадстаўнік «Газпрома» Купрыянаў заявіў, што перамаўляцца з беларускім бокам пра актывы можна будзе хіба тады, калі той цалкам расплаціцца за спажываны газ (бо іначай да канца года запазычанасць, якая са студзеня па красавік склала 192 мільёны долараў, можа вырасці да 500–600 мільёнаў). Атрымалася здзекліва, на ўзроўні папярэджання з ЖЭСа нейкаму даўжніку-алкаголіку.

Канечне,

Масква гуляе. Не такая ўжо яна раўнадушная да беларускай трубы ды нафтанкі. Проста час працуе на Расію.

У мінулую нядзелю «Газпром» накіраваў яхтай у Германію па маршруце «Паўночнай плыні» сімвалічны балон газу. Налета прадукт будуць пампаваць ужо па самой трубе цераз Балтыку.

І яшчэ адна прыкрая для афіцыйнага Мінска навіна. Мала таго што расійцы кладуць БТС-2, каб пампаваць у абыход Беларусі яшчэ і нафту, дык яны вырашылі пабудаваць свой НПЗ ва Усць-Лузе. Гэта падсячэ каціроўкі нашых заводаў у Наваполацку ды Мазыры.

Што да ціску на Беларусь, дык Маскве надае імпэту і прарыў (так, ва ўсякім разе, там лічаць) на украінскім фронце.

Увогуле ж, збываецца тое, пра што даўно казалі эксперты:

Расія бярэ ў абцугі, аслабляе транзітныя козыры Лукашэнкі.

Яму ж дазарэзу патрэбны грошы пад выбары. А са студзеня паводле кантракта свецяць ужо еўрапейскія цэны на газ: пераходны перыяд, пра які дамовіліся пад бой курантаў пры канцы 2006 года, неўпрыкмет сышоў.

Тым часам

труба пакрысе ржавее, ператвараецца ў металалом. «Фамільнае срэбра» абясцэньваецца. А галоўнае — змарнаваны той залаты час нафтавага афшору, калі можна было б адносна бязбольна рэфармаваць эканоміку. Цяпер будзе балюча.

Нашы каментатары прызвычаіліся выдаваць на аўтамаце, што расійскія алігархі пускаюць слінкі, точаць зубы на ласыя кавалкі беларускай уласнасці. Але неўпрыкмет кан’юнктура змянілася. Цяпер Масква усё болей упэўнена накідае ўмовы.

Таму ў адказ на нібыта шырокі (хоць і тут свая гульня) жэст Лукашэнкі расійцы выбралі ледзяны тон. Разам з тым ананім з атачэння Пуціна не стрымаў радасці, каментуючы сітуацыю «Коммерсанту»: «Лукашэнку надышоў час жыць па сродках. Не можа краіна 15 гадоў жыць не па сродках. Праз паўгода ў яго ўсё будзе зусім кепска. Хай возіць нафту з Венесуэлы».

Масква пісьменна трымае паўзу ў торгу з разлікам, што неўзабаве можна будзе ўзяць кліента голымі рукамі.

Аляксандр Класкоўскі

0
Пятро Касьнерык / адказаць
04.06.2010 / 11:23
ladzia напiсаў(ла) Чэрвень 4, 2010 у 5:46 2 : . "..Уважлівей трэба вывучаць ДЗЕЙНАСЬЦЬ кіраўніка ДЗЯРЖАВЫ!!!.." ____________________ словы,словы.. . а справы? ВОСЬ і сПРАВЫ а дакладней зЛЕВЫ Валянцін Жданко. «Звязда», 30.09.1994г. «Праграму ацэньваюць як рыначную нават апаненты Прэзідэнта з лагера парпаменцкай апазіцыі. Вось … кіраўніком ценявога ўрада Уладзімірам Заблоцкім: — Я лічу, тут прынята многае з таго, што ўжо даўно прапаноўвалася апазіцыяй і што ўпарта не прымалася ранейшым урадам. Мне здаецца, тут ёсць уяўленне аб тым, што рэальна робіцца ў эканоміцы і ёсць слушнае перакананне, што больш нельга абысціся папулісцкімі дэкларацыямі і заклікамі. У праграме пачала адлюстроўвацца рэальная сітуацыя. Гэта вельмі важна. Аляксандр Лукашэнка, як ужо згадвалася у размове са сп. Заблоцкім, папрасіў дадатковых паўнамоцтваў.. Прапанова сустрэта парламентам насцярожана. Чакаецца працяглая вялікая дыскусія па гэтай праблеме. Малаверагодна, што Прэзідэнт атрымае ўсё, аб чым просіць: лагер апазіцыі расце. Дакладней, усё больш выразнымі становяцца абрысы НОВАЙ АПАЗІЦЫІ” . «Звязда»01-10-1994 Віталь Цыганкоў. «У праекце пастановы, вылучаным Зянонам Пазняком, прапаноўвалася не ўхваляць праграму прэзідэнта, а толькі прыняць яе «да ведама». Чаму МЫ павінны ДЗЯЛІЦ з ім АДКАЗНАСЦЬ? – лагічна пытаўся ў калег Пазняк. Характэрна, што з вельмі падобнай, але трохі пашыранай прапановай выступіў і дэпутат Уладзімір Піскароў(артадокс КАМУНІСТЫЧНЫ). ФАКТ, які яшчэ раз сведчыць, што зараз у апазіцыі да Лукашэнкі апынуліся НЕ ТОЛЬКІ традыцыйна БНФ, але і КАМУНІСТЫ». Падтрымаць антыкрызысную праграму( НЕПАПУЛЯРНЫЯ МЕРЫ) гэта значыць у ВС 13-га сазыва НЕ трапіш. А чаго тады вякалі з 1990 года: “Ганьба!Здрада! Далой! У Беларусі НЯМА РЭФОРМ!!!” Да сракі ім рэформы галоўнае яшчэ АДЗІН тэрмін праседзяць у ВС і зразумела вякаць пры гэтым ні за што НЕ АДКАЗВАЦЬ.
0
Пятро Касьнерык / адказаць
04.06.2010 / 11:59
ladzia напiсаў(ла) Чэрвень 4, 2010 у 5:46 ……………… словы,словы.. а справы? ВОСЬ СПРАВЫ!!! У прамым сэнсе гэтага слова/ «Бел.Нива» 8.02.2000г. «На вопросы Виктора Леганькова отвечает председатель Комиссии по аграрным вопросам ПП НС РБ Николай Куцко: «2000 г. — Много вопросов вызвал принятый парламентом и вступивший в силу новый Гражданский кодекс. …Зачем было вызывать подобные «разброд и шатания»? Почему депута¬ты-аграрники не прислуша¬лись к мнениям многих сель¬чан и «ОТМЕНИЛИ» КОЛЛЕКТИВНУЮ форму собственности, веками существовавшую в сельских общинах? Понятие «колхоз» как предприятие, базирующееся на коллективной форме собственности, которая оказалось «вне закона» еще до принятия нового Граж¬данского кодекса Конституцией Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнения¬ми), ПРИНЯТОМ НА принятой на РЕФЕРЕНДУМЕ 24 ноября 1996 года (статья 13), определе¬но: «Собственность может быть государственной и частной» и точка. Гражданский кодекс лишь привел отношения собственности в соответствие с этой статьей и определил организационно-правовые формы деятельности всех юридических лиц. «Товарищ», апрель 2000 (!!!)ГОД Газета коммунистов КАЛЯКИНЦЕВ …Эта ПОДЛАЯ акция готовилась исподволь и с исключительный ЦИНИЗМОМ и неуважением к белорусскому народу. Так, одним из вопросов референдума 1996 года был вопрос о возможности свободной продажи земли. …Этот риторический вопрос был внесен в референдум только с одной целью: ОТВЛЕЧЬ внимание людей от того, ЧТО лукашенковская КОНСТИТУЦИЯ ФАКТИЧЕСКИ ЛИШИЛА колхозы и колхозников своей земли и имущества.
0
Dzjadulja / адказаць
04.06.2010 / 20:25
«І калі б не было Лукашэнкі, на выбарах бы перамог Кебіч» ---> Калі-б не было Лукашэнкі, на выбарах перамог-бы ня Кебіч, а Зянон Пазьняк. З усімі цывілізацыйнымі наступствамі для Рэспублікі Беларусь.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31