Знайсці
28.05.2010 / 14:5113РусŁacБел

Восем перавагаў ранішняга сэксу

У Англіі ранішнімі любошчамі бавяцца да 5% насельніцтва, у Нямеччыне і Францыі аматараў кахацца перад працоўным днём — як найбольш 7%, у Італіі — 9, але больш за 10 адсоткаў не дае ніводная еўрапейская краіна. Толькі што выціснуты апельсінавы сок і хвацкая яечня? Вядома, добрыя рэчы, але між тым сцвярджаюць сэксолагі, што сэкс уранку — дужа карысны занятак. Ніжэй мы падаем восем пераваг ранішніх любошчаў: вядома, не варта прымаць іх як безапеляцыйныя довады «за», але задумацца варта.

1. Сэкс ранкам — выдатная зарадка.
Падчас пешчаў задзейнічаныя ці не ўсе групы цягліц чалавечага арганізму. Сэкс-гімнастыка простая для засваення — гэта ўмее кожны!

2. Выдатны масаж для ўнутраных органаў перад доўгім днём.
Палепшыць зварот крыві, актывізаваць дыханне — добры пачатак дня для вашых судзінаў. Рызыка сардэчных захворванняў падае, залагоджваюцца мігрэні.

3. Навукоўцы давялі, што жанчыны, якія аддаюць перавагу ранішняму сэксу, радзей пакутуюць на дэпрэсію, а мужчыны — менш падлежныя стрэсам.

4. Гарманальны плюс. Тэстастэрон у крыві мужчыны ў прамежку ад сёмай да восьмай ранку сягае свайго піку.

5. Восьмая ранку — найлепшая пара для сэксуальных адносінаў, паколькі арганізмы абодвух партнёраў літаральна «напампаваныя» энэргіяй.
Другі такі пік імпэту наступіць ня хутка - адно а 8 вечара.

6. Ранішні сэкс наладоўвае бадзёрасцю на цэлы дзень,
сакрэт якой у выпрацаваных эндарфінах.

7. Ранішні сэкс пакідае станоўчыя згадкі на цэлы дзень, што дазваляе быць у гуморы
(нават калі над вамі цэлы дзень крукам згінаецца начальнік).

8. Ранішні сэкс — дарога да насычанага полавага жыцця партнёраў.

П.С. 9. Весялей прачынацца дзеля сэксу, чым дзеля таго, каб ісці на працу.

ЛК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера