Знайсці
28.05.2010 / 11:03РусŁacБел

Супернікі беларусаў па фінале «Еўрабачання»

Учора ў Осла скончыўся другі паўфінал спеўнага конкурсу «Еўрабачання». Спаборнікамі беларускага гурту «3+2» зрабіліся прадстаўнікі Ўкраіны, Грузіі, Турцыі, Ізраіля, Ірландыі, Кіпру, Румыніі, Арменіі, Азербайджану і Даніі.

Хто пераможа ў фінале? Беларусы? Нягледзячы на яскравае шоу з выпусканнем закрылкаў, моцны голас саліста і абсалютна фарматную ўцямную песню, стаўкі на «3+2» у букмекераў невысокія. Хіба пасля другога паўфіналу, які лічыўся мацнейшым, беларускі гурт узняўся з 22 месца на 18-ае.

Нашы суседзі? Можа быць. Нагадаем, што за Расію выступае папулярны аўтар рок-прыпевак Пётр Наліч, у якога за спінаю добры, з густам зроблены нестандартны нумар і папулярнасць у насельніцтва Арменіі, Беларусі, Украіны (Дарэчы, гэта ён аўтар песні з рэфрэнам: «Гітар, гітар, гітар, кам ту май будуар»). Маюць усе шанцы і ўкраінцы, але пэўна дзякуючы не якасці песні, а яе тэматыцы: яны вырашылі нагадаць свету пра чарнобыльскую трагедыю.

Балканцы? Пэўна найвялікшыя шанцы з Албаніі: напорыстая песня і яскравая знешнасць спявачкі.

Турцыя? Прадстаўнікі Турцыі гурт «Манга» спявалі рокавую, нават цяжкарокавую, кампазіцыю, чым і вылучаюцца на тле іншых поп-выканаўцаў фэсту. Не забудземся таксама на моцную турэцкую дыяспару ў Еўропе, якая з радасцю аддасць свае голас землякам. Букмекеры ад туркаў у захапленні ды каэфіцыент «Манга» на перамогу — адзін з найвялікшых. Ева, прадстаўніца Арменія, былая мадэлька, выйшла ў фінал хутчэй не дзякуючы песні, а іншым дадатнасцям: пагляднай знешнасці і таксама немалой армянскай дыяспары ў Еўропе. На што яе спадзевы, пэўна, у фінале, куды яна патрапіла.

Данія, пара ў стылі «дыска», пэўна спявала наймацней у другім паўфінале, але як мы ведаем «Еўрабачанне» — гэта і трохі і геапалітыка, таму яны павінны разлічваць на падтрымку сваіх скандынаўскіх суседзяў.

Не варта скідваць з рахунках таксама тых, хто трапіў у фінал аўтаматычна: пераможцаў мінулага году: нарвежцаў, французаў, гішпанцаў і ангельцаў.

Фінал спеўнага конкурсу «Еўрабачанне» адбудзецца заўтра, 29 мая, і таксама як паўфіналы, ён будзе транслявацца па БТ. Пачатак а 22. Галасуем за ўсіх астатніх, а заўзеем за нашых.

ЛК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930