Знайсці
28.05.2010 / 11:00РусŁacБел

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі фіналу «Еўрабачання‑2010»

На міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне‑2010», які праходзіць у Осла, вызначыліся ўсе ўдзельнікі фіналу.

29 мая выступяць 25 выканаўцаў: 20 пераможцаў двух паўфіналаў, прадстаўнікі чатырох краін — заснавальніц конкурсу (Іспаніі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі), а таксама Нарвегіі, чыё удзельнік, ураджэнец Беларусі Аляксандр Рыбак, перамог летась.

25 мая ў першым паўфінале лепшымі сталі Боснія і Герцагавіна, Малдова, Расія, Грэцыя, Партугалія, Беларусь, Сербія, Бельгія, Албанія і Ісландыя. Не трапілі ў вырашальны раунд Латвія, Фінляндыя, Славакія, Мальта, Македонія, Польшча і Эстонія. Згодна з лёсаваннем беларускія канкурсанты, гурт «3+2», выступалі перадапошнімі.

27 мая ў другім паўфінале перамаглі Грузія, Украіна, Турцыя, Ізраіль, Ірландыя, Кіпр, Азербайджан, Румынія, Арменія і Данія. Не прайшлі Літва, Швейцарыя, Швецыя, Галандыя, Славенія, Балгарыя і Харватыя.

Гурт «3+2» і шведскі піяніст і кампазітар Роберт Уэлс выступяць у фінале пад дзевятым нумарам.

Яны пакажуць кампазіцыю Butterflies («Матылькі»), музыку да якой напісаў расійскі прадзюсер Максім Фадзееў, словы — польская паэтка Малька Чаплін.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930