Знайсці
20.05.2010 / 13:34РусŁacБел

Еўрапейскі цэнтрабанк пабудуе штаб-кватэру за $1 мільярд

Будынак будзе складацца з дзвюх веж: у 41 і 44 паверхаў.

Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) пачаў будаўніцтва новай штаб-кватэры ў Франкфурце-на-Майне. Кошт ацэньваецца ў 850 мільёнаў еўра. Гэта больш за $1 мільярд.

Мяркуецца, што

будынак ЕЦБ будзе складацца з дзвюх веж: у 41 і 44 паверхаў.
Таксама плануецца, што да будынка будуць далучаныя вялікія канферэнц-зала і зала для наведвальнікаў. Раней на месцы будоўлі размяшчаўся рынак.

Сканчэнне будаўнічых прац прызначана на 2014 год.

У дадзены момант ЕЦБ арандуе памяшканне ў фінансавым цэнтры горада, дзе яшчэ з 1994 гады размяшчаўся Еўрапейскі грашова-крэдытны інстытут, папярэднік ЕЦБ. Штаб-кватэра еўрапейскага фінансавага інстытута суседнічае з рэстаранам і начным клубам.

ЯВ, паводле Wall Street Journal

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930