Знайсці
14.05.2010 / 08:352РусŁacБел

Новыя забавы сёлета на «Be2gether»

На фестывалі можна будзе пабрацца шлюбам, увекавечыць сябе скульптурай, ды нават зайграць у боссабол.

На фестывалі «Be2gether», гледачы змогуць не толькі добра правесці час ля шматлікіх музычных пляцовак, але і ажаніцца, паўдзельнічаць у стварэнні глінянага гораду, а нават і пагуляць у спартовы хіт сезона — боссабол.

Усе закаханыя атрымаюць магчымасць даць адзін аднаму клятву ў незвычайнай абстаноўцы — проста на фестывальных лугах. Вясельныя цырымоніі будуць праводзіцца прафесійнай камандай, якая на час урачыстасці пазычыць маладым фату і гальштук, уключыць прыгожую музыку і сфатаграфуе шчасліўцаў.

Калі будзе неабходна, вам нават знайдуць або арандуюць жаніха ці нявесту. Аналагічныя цырымоніі праводзіліся ў 2007 годзе на першым фестывалі «Be2gether» — тады шлюбам пабраліся больш за 50 пар.

На «Be2gether» сёлета таксама будуць будаваць горад з гліны Самы вялікі ў краінах Балтыі фестываль музыкі і мастацтваў будзе ўвекавечаны ў выглядзе мастацкай інсталяцыі з гліны плошчай 50 квадратных метраў.

Яе аўтары з творчага аб’яднання Art Forge запрашаюць усіх наведвальнікаў «Be2gether» прыняць удзел у праекце. Мадэль фестывалю будзе створана на адмысловай тэрыторыі. На ёй будзе прадстаўлены замак Нарвілішкес, навакольныя будынкі, сцэны, намётавае мястэчка і іншыя аб’екты. Госці фестывалю змогуць стварыць свае ўласныя гліняныя статуэткі і мініяцюрныя копіі намётаў ды такім чынам назаўсёды ўвекавечыць сябе.

Акрамя ўсяго гэтага, наведвальнікі фестывалю «Be2gether» змогуць убачыць і асабіста паўдзельнічаць у захапляльнай гульні боссабол. Гэты новы від спартыўнага адпачынку на надзіманай валейбольнай пляцоўцы ўжо стаў сенсацыяй у Іспаніі і ЗША, дзе збірае шмат прыхільнікаў.

У боссабол гуляюць камандамі па 3, 4 або 5 чалавек. Мэта тая ж, што і ў валейболе — трапіць мячом у пляцоўку суперніка. Для гульні выкарыстоўваюць спецыяльную валейбольную пляцоўку з паветранымі трамплінамі на абодвух баках. Яны дапамагаюць лёгка і бяспечна выконваць розныя гімнастычныя штукі на вялікай вышыні і атрымліваць дадатковыя балы самым незвычайным чынам. Назва гульні звычайна асацыіруецца з бразільскай самба-музыкай«боса-нова». Нават рэферы тут называюць «samba ref». Ён выкарыстоўвае свісток, мікрафон і перкусію, каб ператварыць гульню ў свята. Гарачыя рытмы і хуткі тэмп правакуюць ўсё больш энергічны тэмп, які заводзіць аўдыторыю і гульцоў.

Фестываль «Be2gether» пройдзе 25–27 чэрвеня. У яго рамках будуць гульні і творчыя пляцоўкі, тэатральнае шоу і мноства весялосці. На двух фестывальных сцэнах і ў палатцы для танцавальнай музыкі выступяць Empire Of The Sun, Skunk Anansie, Roots Manuva, Ruble, Silence Family, Skamp, а таксама дзесяткі іншых гуртоў з розных краін свету.

Беларускім хэдлайнерам сёлета на «Be2gether» будзе Лявон Вольскі з «Белай яблыняй грому».

Замовіць квіткі і атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб праграме фестывалю можна тут.

АП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930