Знайсці
12.05.2010 / 20:13РусŁacБел

Мінскія новабуды перагналі па коштах другасны рынак жылля

І тыя, і другія каштуюць каля $1300 за квадратны метр.

Апошнімі месяцамі назіраецца тэндэнцыя — новабуды даражаюць, а старыя кватэры таннеюць.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва вядзе падлік усіх заключаных здзелак з кватэрамі. На працягу апошняга месяца было зарэгістравана 420 пакупак. Калі адкінуць зусім нерэалістычныя цэны — накшталт двухпакаўёкі па $240 за метр, — атрымліваецца, што

сярэдняя цана квадратнага метра кватэры на другасным рынку жылля складае $1295.
Пры гэтым кватэры патрохі, але таннеюць. У пачатку года адпаведны паказчык складаў $1315.

Сярэдні кошт прапановы на другасным рынку большы прыблізна на $100 за кожны метр, але ў выніку гандлю цана змяншаецца.

А вось сярэдні кошт квадратнага метра ў новабудах, паводле падлікаў сайта realt.by, дасягнуў $1301.
З пачатку года рост цэн склаў 4,3%, бо ў студзені цана складала $1243.

Яўген Васількоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930