Знайсці
04.05.2010 / 15:166РусŁacБел

Прадаваць машыны можна будзе раз на тры гады?

Такая прапанова зараз абмяркоўваецца краінамі‑ўдзельніцамі Мытнага саюза і будзе разглядацца 21 мая на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.

Мыта на імпартаваныя аўтамабілі для фізічных асоб у Беларусі можа захавацца на цяперашнім узроўні з правам продажу машыны раз на тры гады. Калі нехта пажадае прадаваць часцей, то будзе вымушаны выплаціць мыта па стаўцы як для юрыдычных асобаў.

Такая прапанова зараз абмяркоўваецца краінамі‑ўдзельніцамі Мытнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан) і будзе разглядацца 21 траўня на ўзроўні кіраўнікоў урадаў на паседжаньні Міждзяржаўнай рады ЕўраАзЭС.

Пра гэта паведамляе ПРАЙМ‑ТАСС са спасылкай на прадстаўніка экспертнай групы адной з краін‑удзельніц перамоваў.

Зараз у Беларусі фізічныя асобы могуць завезці аўтамабіль з выплатай паніжаных ставак мыта раз на год.

«У апошні час прадстаўнікі мытнага ведамства Беларусі неаднаразова публічна выказваліся на карысць захавання дзеючага памеру ставак на аўтамабілі для фізчных асобаў, аргументуючы гэта тым, што грамадзяне краіны змогуць дазволіць сабе жаданы аўтамабіль, а эканоміка атрымае ад гэтага дадатковыя фінансавыя патокі ад мыта, продажу бензіну, паслуг СТА. Пры гэтым беларускі бок робіць некаторы крок насустрач Расейскай Фэдэрацыі, прапануючы дазволіць продаж аўтамабіля фізасобам не часцей за раз на тры гады»,‑‑ пракаментаваў гэтыя прапановы прадстаўнік экспертнай групы.

Пытанне мыта на аўтамабілі для фізічных асоб у межах Мытнага саюза павінна быць вырашана да 1 ліпеня 2010 года. Аднак, як паведамлялася раней,

Дзяржаўны мытны камiтэт Беларусі плануе ўрэгуляваць яго ўжо ў траўні, зыходзячы з інтэнсіўнасьці ідучых перамоваў».

Такім чынам, беларускі бок чакае рашэння гэтага пытання 21 мая на пасяджэньні Міждзяржрады ЕўрАзЭС — вышэйшага органа Мытнага саюза.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера