Знайсці
29.04.2010 / 12:012РусŁacБел

Беларусь збіраецца выпускаць кітайскія аўтамабілі

Адноўленыя перамовы з кітайскай кампаніяй Chery.

Адноўленыя перамовы з кітайскай кампаніяй Chery.

Пра гэта 28 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарту і сувязі Мінэканомікі Уладзімір Дзернавы.

Ён нагадаў, што яшчэ

летась распрацоўваўся бізнес‑план па стварэнні вытворчасці ў Беларусі кітайскіх легкавых аўтамабіляў. Арыенціровачны кошт праекта складаў каля 260 млн даляраў.

Аднак па просьбе кітайскага боку распрацоўка бізнес‑плана была прыпынена. »Мінулы год быў крызісным, таму распрацоўка бізнес‑плана і яго ўзгадненне не былі даведзены да завяршальнага этапу», — адзначыў Дзернавы.

Таксама, паводле яго слоў,

кітайскі бок вылучыў беларускаму боку шэраг невыканальных патрабаванняў,

у прыватнасці, па аб’ёмах інвестыцый у рэалізацыю праекта і патрабаванне, якое тычыцца гарантаваных паставак аўтамабіляў на расійскі рынак.

«Цяпер перамовы працягваюцца, але працэс крыху запаволіўся. Гэта звязана з уваходжаннем Беларусі ў Мытны саюз і няпэўнасцю з мытамі на імпартныя аўтамабілі», — сказаў Дзернавы.

У сваю чаргу,

намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў нагадаў, што кампанія Chery выйграла конкурс на арганізацыю ў Беларусі вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

«Пакуль не магу каментаваць, які гэта будзе аўтамабіль, але кітайскае аўтамабілебудаванне актыўна развіваецца. І не здзіўлюся таму, што яны будуць выціскаць еўрапейскіх вытворцаў легкавых аўтамабіляў», — адзначыў Філонаў. Акрамя таго, нагадаў ён, кітайскі вытворца легкавых аўтамабіляў Geely купіў шведскі канцэрн Volvo больш чым за 2 млрд даляраў. «Гэта таксама сведчыць аб вялікім патэнцыяле кітайскага аўтамабілебудавання», — падкрэсліў намеснік міністра.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031