Даслаць навіну
Знайсці
27.04.2010 / 11:42 20

Каляндар: аголеныя жонкі брытанскіх вайскоўцаў

Яны выдалі яго, каб дапамагчы параненым у Іраку і Афганістане.

Яны выдалі яго, каб дапамагчы параненым у Іраку і Афганістане.

Жонкі і сяброўкі брытанскіх вайскоўцаў, пакуль іх каханыя нясуць службу на ваенных аб’ектах Злучанага Каралеўства і за яго межамі, вырашылі дапамагчы тым, хто быў паранены, удзельнічаючы ў ваенных аперацыях у Іраку і Афганістане. Каб сабраць грошы на дабрачынныя мэты, жанчыны вырашылі, зняўшы з сябе ўсё адзенне, сфатаграфавацца аголенымі для календара.

На яго продажы зарабілі 26 тыс. фунтаў стэрлінгаў (каля 40 тыс. даляраў ЗША), паведамляе The Daily Mail.

Агулам 50 жонак і сябровак вайскоўцаў узялі ўдзел у фотасесіях, якія праводзіліся на ваенных базах і ў навучальных цэнтрах падрыхтоўкі ў Хэмпшыры.

Нягледзячы на тое, што на жанчынах на большасці фатаграфій насамрэч не было нічога з адзення, іх здымалі так, каб інтымныя месцы былі прыкрытыя прадметамі, часта ваеннага прызначэння, якія яны выкарыстоўвалі для здымак.

20‑гадовая Келі Монк — адна з дзяўчат, якія ўзялі ўдзел у стварэнні календара. Як расказала дзяўчына, ідэю такога календара прапанаваў яе 21‑гадовы сябар Эндру Мэйсан, які служыць у 2‑м батальёне Каралеўскага палка прынцэсы Уэльскай. Разам з сястрой Эндру Сэм дзяўчына з задавальненнем паўдзельнічала ў адкрытай фотасесіі.

На фотаздымках дзяўчаты займаюцца ў трэнажорнай зале, пераадольваюць паласу перашкодаў, сядзяць за штурвалам самалёта і загараюць на яго крыле. На адным са здымкаў чатыры дзяўчыны пазіруюць у машынным аддзяленні аднаго з ваенных караблёў. На іншых фота — у салдацкіх чаравіках намываюць вадой з пенай армейскі БТР, а таксама, памахваючы знятымі станікамі, сустракаюць танк.

Зняліся ў календары не толькі маладыя дзяўчыны, але і жанчыны за 40.

Так, 43‑гадовая Лайза Фэлоўс‑Пэтэль, якая пазіравала для красавіцкай старонкі календара, сказала, што для яе было гонарам зняць з сябе адзенне, каб падтрымаць ветэранаў. Па словах Лайзы, яе школьны сябар цяпер нясе службу ў Афганістане. Адзіным спосабам, якім Лайза магла яго падтрымаць, знаходзячыся дома, яна лічыць удзел у стварэнні календара.

Фатограф Рой Гудвін, які дапамог дзяўчатам выпусціць каляндар, сказаў, што ўсе 50 дзяўчат праявілі вялікае цярпенне, каб пазіраваць. Па словах фатографа, на адну базу жанчын для фотаздымак нават давялося прывозіць таемна.

Салідарнасць

0
Pawluk / адказаць
29.04.2010 / 12:17
Жонкі нашых вайскоўцаў, напэўна, прыгажэйшыя!
0
Такой ху..ні я яшчэ не сустракаў / адказаць
01.05.2010 / 05:08
не нравится фон триер смотрите трансформеров
0
VadimIRE / адказаць
01.05.2010 / 15:20
2Vouka-gistorykРасслабся,не тебя же на календаре люди увидят.:)))Откуда такая нетерпимость? Так бы на Лу реагировал,как на девок голых...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31