Знайсці
26.04.2010 / 14:323РусŁacБел

Каралеўскае вяселле ў Швецыі адмененае – жаніх здрадзіў

Шведская каралеўская сям’я спрабуе захаваць твар ва ўмовах скандалаў, звязаных з яе чальцамі апошнім часам. Дачка караля Швецыі Карла XVI Густава Мадлен разарвала заручыны з Ёнасам Бергстрэмам. Падставай стала здрада адваката. Яны сустракаліся восем гадоў, адвакат зрабіў прапанову спадчынніцы трона (трэцяй па парадку) падчас мінулага адпачынку на Капры.

Пра здраду напісаў нарвежскі таблоід. Журналісты знайшлі студэнтку, якая спала з Ёнасам падчас зімовых вакацыяў. Торы Упстрэм Берг усяго 21 год. Са шчырай непасрэднасцю яна прызналася, што не ведала, з кім ідзе ў ложак. Яна пазнаёмілася з Бергстромам у начным клубе, дзе яе жаніх прынцэсы бавіў час з калегамі.

Мадлен вырашыла адпачыць у Нью-Ёрку. Яна прыляцела ў ЗША ўжо без заручальнага пярсцёнка на пальцы. Пара вырашыла расстацца, прынцэса выехала з кватэры ў Стакгольме. Каралеўская сям’я любой цаной хоча пазбегнуць скандалу і не даць яму дайсці да сродкаў масавай інфармацыі. Шведскія газеты ўжо доўгі час пішуць пра раман брата прынцэсы Карла Філіпа з мадэлькай і шлюб яе старэйшай сястры Вікторыі з уладальнікам спортзалы.

КаМ; plotek.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930