Знайсці
26.04.2010 / 10:49РусŁacБел

Вялікі злёт «Альфа-рамэа»

26 і 27 чэрвеня ў Мілан з’едуцца Alfa Romeo з усёй Еўропы.


26 і 27 чэрвеня ў Мілан з’едуцца «Альфа-рамэа» з усіх канцоў Еўропы. Менавіта там 24 чэрвеня 1910 году нарадзіўся італьянскі брэнд. Арганізатары спадзяюцца, што будзе больш за 3000 аўтамабіляў

Мерапрыемства будзе праводзіцца для ўсіх аматараў маркі, незалежна ад таго, з’яўляюцца яны калекцыянерамі, сябрамі клубаў або ўладальнікамі мадэляў. Злёт будзе праходзіць у суботу і нядзелю, 26–27 чэрвеня, у Мілане — горадзе, дзе 24 чэрвеня 1910 году нарадзіўся брэнд Alfa Romeo.

Наведвальнікі злёту (чакаецца больш за 3 000 чалавек) будуць удзельнічаць у вялікім парадзе, які пройдзе 26 чэрвеня ў цэнтры Мілана. За некалькі гадзін да параду на цырымоніі будуць прадстаўленая скульптура, натхнёная знакамітай Alfa Romeo Disco Volante 1900 году.

Раніцай у нядзелю, 27 чэрвеня, усе зарэгістраваныя ўдзельнікі возьмуць удзел у шэсці, якое будзе знятае з верталёта. Калона аўтамабіляў «альфа-рамэа», кожны са сцягам-лагатыпам на даху, пройдзе ўнутранай кальцавой дарогай Мілану. Акрамя таго, у Арэзэ будзе адкрыты гістарычны музей «альфа-рамэа» (Museo Storico Alfa Romeo).

Узяць удзел у гэтым унікальным мерапрыемстве вельмі проста: дастаткова зарэгістравацца на сайце www.alfisti.com і запоўніць спецыяльную форму, якая змяшчаецца ў раздзеле, прысвечаным стагоддзю брэнду. Усе, хто заявіць пра свой удзел і прыедзе на злёт са сваімі «альфамі», атрымаюць адмыслова падрыхтаваны для гэтай нагоды «набор да стагоддзя «альфа-рамэа». Падрабязнейшая інфармацыя — на сайце.

КаМ; moto.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930