Даслаць навіну
Знайсці
0
ГЕНА / адказаць
23.04.2010 / 15:56
Крэмль будзе і далей падтрымліваць Лукашэнку, што б той не казаў. Бо ў іх няма іншага выйсця. Ну сапраўды - што ім рабіць? Па кіргізску не пройдзе, свайго чалавека не прасунеш, бо няма такога, ціснуць эканамічна - дык збягуць на гнілы захад. А можа сілавы варыянт? Наўрадці. Так што хай трываюць. Казыроў у нас здаецца няшмат, затое ёсць джокер, які б'е любы козыр.
0
Кот / адказаць
23.04.2010 / 17:55
У Крамлі злуюцца, канечне, але разам з тым і чухаюць рэпу. Лукашэнка гуляе на абвастрэнне, бо няма выйсця. --- Спадар Класкоўскi гэтым разам вырашыў больш аккуратна падабрацца да пытаньня. За што злуюцца толькi не зразумела.. :) Самi зрабiлi кiргiзскi "падарунак", падарунак спрацаваў (кiргiзскiя бунтары раптам перагледзелi дадзеныя штатам абяцанкi захаваць калiдор на 1 год). Дык за што сп. Класкоўскi маскоўскiя курманбекi злуюцца на вашую думку? :)
0
NavuchencaBK / адказаць
23.04.2010 / 18:16
Напісана: "Але наўпрост сказаць: няма зніжак, дык бачылі мы ў труне ўсе вашы саюзы! — гэта выглядала б занадта цынічна." А за што нам зніжкі? Мора зь іхнім флотам у нас няма, за нашую страпцівасьць ужо амаль пабудавалі трубу вакол. А за гульні і бітвы паноў усё роўна заплаціць нават не шляхта, а бяднота...
0
ГЕНА / адказаць
23.04.2010 / 18:33
NavuchencaBK "А за што нам зніжкі? " А за тое што пад Смаленскам базы НАТА не стаяць. Памятаеце фразу з анекдота пра Леніна - "...а мог бы и полоснуть!" ? Вось тут тое ж :)
0
NavuchencaBK / адказаць
23.04.2010 / 18:55
2 ГЕНА напiсаў(ла) Красавiк 23, 2010 у 18:33 Калі так разважаць, то недалёка да запатрабаваньня грошай за тое, што мы кагосьці ракеты не пацэлілі. Нагадвае паўанекдот пра Камароўку часоў 90-х: "Дай сто рублёў і я зыйду"
0
Кнехт / адказаць
23.04.2010 / 21:02
Спадар Класкоўскі, не ўжывайце слова "высакароднасць" побач з апастылым кожнаму беларусу прозвішчам. Расія "падаравала" Лукашэнку ягоную будучыню ў вобразе Бакіева.
0
Аляксандр КЛАСКОЎСКІ / адказаць
23.04.2010 / 22:16
2 Кнехт ===== Я ўпэўнены, што вы тонка разумееце семантычную розніцу між "быць высакародным" і "апранацца ў тогу высакароднасці" :)
0
eisernWolf / адказаць
23.04.2010 / 22:24
>>>>А за тое што пад Смаленскам базы НАТА не стаяць. Базам НАТА няма вялікай розьніцы дзе стаяць. У Латвіі ці "пад Смаленскам". Гэта адлегласьць пераадольваецца зьнішчальнікам за некалькі хвілінаў. Так што не аргумэнт. А наогул наіўненькі артыкул.
0
eisernWolf / адказаць
23.04.2010 / 22:31
>>>>Расія "падаравала" Лукашэнку ягоную будучыню ў вобразе Бакіева. Ну выкінулі Бакіева з краіны, далі зьбегчы. І што зараз зьменіцца ў краіне ў лепшы бок? Выкарыстоўвалі тэрыторыі й народ у мэтах адной групоўкі, цяперака ў мэтах іншай будуць выкарыстоўваць. А народ як цярпеў так і церпіць. Таму ў гвалтоўным зьмяшчэньні Лукашэнкі няма нічога прывабнага. Глупа думаць, што ўва ўсім вінаваты Лукашэнка, і што вось сыйдзе Лукашэка й зажывем. Не зажывем.
0
Кот / адказаць
23.04.2010 / 23:01
Вось Вы, спадар, Класкоўскi на Радыё Свабодзе кажаце: "У параўнаньні з тым, што Бакiеў сказаў у будынку выканкаму СНД (21.04.2010), зараз адкат назад быў. Ён даў зразумець, што не зьбіраецца вяртацца ў Кіргізстан у якасьці прэзыдэнта." Дык чаму адбыўся той адкат назад можаце патлумачыць папулярна? :) Прапаную наступны варыянт. Масква ў адпаведны момант вырашыла павiнiўшагася перад ёй Бакiева выкарыстаць у сваiх iнтарэсах - калi нечакана амеры дамовiлiся пра iранскi калiдор з кiргiзскiмi бунтарамi. Бакiеў быў тэрмiнова перакiнуты ў Менск, дзе пачаў рабiць адпаведныя громкiя заявы ды накiроўваць свае iнструкцыi на Поўдзень краiны, правакуючы супрацьстаяньне. Пасьля гэтага кiргiзскiя бунтары перагледзелi ранейшую дамову з штатамi пра калiдор, а сёньня ўжо Бакiеў адкацiў назад..прапануючы свае паслугi "каб яны (новыя ўлады) ўвайшлi ў прававое поле..." i "сiтуацыi у Кiргiзii наладзiлася". Адначасова АДКБ ужо больш не бачыць неабходнасьцi выкарыстоўваць свой вайсковы патэнцыял ў Кiргiзii: http://news.mail.ru/politics/3709536/ Тады як 21.04.2010, калi Бакiеў ледзь не абяцаў змагацца за сваё прэзiдэнцтва "да сьмерцi", а АДКБ не выключала магчымасьцi сваёй "мiратворчай мiсii" ў Кiргiзii.. http://www.svaboda.org/content/article/2020158.html Ужо на наступны дзень 22.04.2010 новы урад Кiргiзii перагледзеў ранейшыя дамоўленасьцi са штатамi: "Судьба военной базы США в Киргизии, вероятно, не будет решена до выборов, о чём заявил зампред временного правительства страны Омурбек Текебаев... Дык у якой, спадар Класкоўскi, на вашую думку кропке дадзенага спектаклю Лукашэнка згуляў Бакiевым геапалiтычна супраць Расеi? Пытаньне таксама i да тых, хто актыўна агучваў падобныя казкi. Паколькi опцыя "Бакiеў" плаваючая, то бок дзеючая дагэтуль, то: Якiя б захады павiнны быць цяпер, калi б зноў жа Лукашэнка гуляў "супраць Расеi"?
0
klv / адказаць
23.04.2010 / 23:39
да eisernWolf напiсаў(ла) Красавiк 23, 2010 у 22:31 Дарэмна вы так. Вось у Туркменіі ўжо прыемныя змены- цырк, оперу і балет вярнулі.
0
wint / адказаць
24.04.2010 / 01:30
2Кот Я не Класкоўскі, але паспрабую адказаць. Вы задаеце пытаньне нібы Лукашэнка гуляе за Штаты супраць Расеі ці за Расею супраць Штатаў. Але вы ня можаце нават уявіць, што ен вядзе сваю ўласную гульню. Супраць Расеі, але і не за Штаты. Гэтаксама і Бакіеў. У вас есьць стэрэатыпы і яны не даюць вам думаць не схематычна.
0
Мікола 3 ЭЗ / адказаць
24.04.2010 / 12:03
Падараваў некалькіх шкур баранаў барану.
0
Кот / адказаць
26.04.2010 / 15:54
2wint Выглядае на тое, што вы, спадар wint, увогуле не ў тэме.. Бо i на пытаньне не адказалi дый у дадатак яшчэ i скiнулi ўсё ў адну кучу. Бо козыр Бакiева раскладаецца на опцыi. Якую гульню вядзе Лукашэнка не асаблiва i вялiкi сакрэт. Я ведаю нават як працуе козыр Бакiева i як iм нават гуляць. Як i тое, чаму злуецца Масква сп. Класкоўскi. Дык чаго я там такога не магу ўявiць сп. wint? :) Ну блiснiце розумам, я ўвесь у чаканьнях ды разгубленасьцi..:)
0
Tatiana / адказаць
01.05.2010 / 22:41
Я согласна с многими комментаторами в том, что ничего не изменится когда Лукашенко уйдет. Начнется борьба между многими группировками за власть и за свою точку зрения по развитию и наработку капитала - Бакиевский вариант. К сожалению ни пресса, ни партии, ни НПО не обучают население демократическим принципам и участию в управлению страной и культуре управления.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера