Даслаць навіну
Знайсці
0
Лукашэнка з Бакіевым супраць Крамля / адказаць
21.04.2010 / 13:18
і гэта праэкт ФСБ супраць саакашвілі і меркель!
0
lex / адказаць
21.04.2010 / 13:24
Зато у Александра Григорьевича появляется возможность выступить миротворцем и в очередной раз въехать на белом коне в поверженную крепость противника.
0
Кнехт / адказаць
21.04.2010 / 13:33
Спроба "кульгавай качкі" ажывіць палітычны труп - у гэтым сэнс з'яўлення "заявы Бакіева".
0
klv / адказаць
21.04.2010 / 13:35
lexy Цікава,а ў якую "крэпасць" ён ужо заязджаў?
0
wint / адказаць
21.04.2010 / 13:35
Выснова артыкулу паваліла на падлогу. :) "Вось яны, грымасы самаўладнай Беларусі: праз «салідарнасць дыктатараў» адбываецца змушанае дыстанцыяванне Мінска ад Масквы." Гэта тлумачэньне для дзядзі Васі, які каля крамы чарлік жлукціць. :) Увогуле, ніякія карты Бакіеў Маскве не паблытае, яна самадастатковая. Можа самастойна прызнаць часовы Ўрад і не зьвяртаць увагі на іньшых, як з Абхазыяй той. Тут інакш мне глядзіцца, Лукашэнка спрабуе гуляць сваю гульню на паст-савецкай прасторы. Бакіеў яму патрэбны для сваіх мэтаў. Акрамя Масквы Лукашэнка выразна паказвае іньшым кіраўнікам СНД і свайму электарату, што Крэмль ненадзейны партнэр, што ен у любую хвіліну табе нож паміж плеч уставіць. Лукашэнка, мне падаецца, спрабуе згуляць на аперажэньне Крамля. Справа плаўна ідзе да разводу і ен хоча паказаць усім, хто вінаваты ў разводзе і чаму гэтае адбылося.
0
lex / адказаць
21.04.2010 / 13:39
2 klv Цікава,а ў якую "крэпасць" ён ужо заязджаў? -- А что, Россия не дотирует белорусскую экономику?
0
wint / адказаць
21.04.2010 / 13:46
2lex А што Беларусь не даціруе эканоміку Расеі, а што Кітай не даціруе эканоміку Расеі, а што Кітай не даціруе эканоміку ЗША? :) Усе залежыць ад таго, як глядзець на рэчы. :)
0
Scooter / адказаць
21.04.2010 / 13:50
"Сённяшняя заява Бакіева аб намеры змагацца да канца яўна блытае карты Масквы (дый Штатаў, дарэчы).." -- ну наконт Масквы ўсё ясна, але якім чынам яна блытае карты Штатаў?
0
Кот / адказаць
21.04.2010 / 13:51
Не, не супраць спадар Класкоўскi, а - за. Аб гэтым прама гавораць факты, якiя ну анiяк не атрымлiваецца падвярнуць пад "супраць". Вiдавочна, што Бакiевым на кiргiзcкiм полi гуляе Масква з поля беларускага. Прычым праз Лукашэнку. Маскве не ўдалося выкарыстаць кiргiзскiя падзеi на сваю карысьць, ЗША апярэдзiлi Маскву i дамовiлiся пра аўганскi калiдор з новай уладай- з "бабай Розай". Таму i пачалiся так званыя пагромы. I ўзьнiк тэрмiновы сцэнар вывазу ды перапраўкi Бакiева. Бакiеў у дадзеным выпадку козыр Масквы, якiм можна гуляць ды правакаваць адпаведныя падзеi ў Кiргiзстане. З геапалiтычнага пункту гледжаньня гэты козыр Лукашэнке не патрэбны, ён патрэбны толькi Маскве. Вiдавочна Бакiева прапусьцiлi расейскiя спецслужбы на Казахстан, потым на Беларусь. Iнакш службе бясьпекi Лукашэнкi нех было б там рабiць. Бакiеў бы яшчэ да Казахстану не дабраўся. Тое, што вы напiсалi, прабачце поўная лухта. Бо Прыходзька ўскосна пацьвердзiў, што Бакiева прапусьцiлi на Беларусь ды ўзгаднiлi гэта нават: "У сувязі з гэтым С.Прыходзька працытаваў словы прэзыдэнта Расеі аб тым, што асобныя заявы па выніках падзеяў у Кіргізстане, "прадыктаваныя некаторымі асьцярогамі, якія ўзьніклі ў кіраўніцтва шэрагу краін у сувязі з гэтым канфліктам ". http://www.svaboda.org/content/article/2019802.html
0
Аляксандр КЛАСКОЎСКІ / адказаць
21.04.2010 / 13:52
2 wint ============ Нашы метафары супалі :) Пра развод я напісаў вось тут учора: http://www.naviny.by/rubrics/politic/2010/04/20/ic_articles_112_167516/
0
klv / адказаць
21.04.2010 / 13:57
lexy Нялёгка брамкай махаць... Як людзі ганарлівыя, яны выбіраюць гільятыну.
0
Аляксандр КЛАСКОЎСКІ / адказаць
21.04.2010 / 14:00
2 Scooter ======= Пра тое, што рабіць з Бакіевым і сітуацыяй у Кыргызстане, дамаўляліся на саміце ў Вашынгтоне (тым самым, куды не запрасілі Лукашэнку) Абама, Мядзведзеў і Назарбаеў. А зараз пайшла такая вось нечаканая гульня.
0
lex / адказаць
21.04.2010 / 14:06
2 wint А што Беларусь не даціруе эканоміку Расеі, а што Кітай не даціруе эканоміку Расеі, а што Кітай не даціруе эканоміку ЗША? :) Усе залежыць ад таго, як глядзець на рэчы. :) ---- То есть, вы хотите сказать, что Китай поставляет или закупает сырье и товары в России и США по ценам ниже или выше мировых? А что, до "трежерей" то найдите белее надежный и ликвидный актив. Золото и остальные драгметаллы не предлагать, его не так много.
0
lex / адказаць
21.04.2010 / 14:09
2 klv Нялёгка брамкай махаць... Як людзі ганарлівыя, яны выбіраюць гільятыну. -------- Или более расчетливые и дальновидные.
0
Кот / адказаць
21.04.2010 / 14:21
А зараз пайшла такая вось нечаканая гульня. --- Гэта не нечаканая гульня спадар Класкоўскi, а цалкам чаканая. Гэта называецца геапалiтычная гульня, у дадзеным выпадку яна цалкам кладзецца на лiнiю супрацьстаяньня Масква vs Вашынгтон. Як толькi Бакiеў зрабiў гэую сёньняшнюю сваю заяву стала абсалютна зразумела, чаму Бакiева Максва прапусьцiла на Менск. А для мяне ўсё стала зразумела яшчэ тады, калi яго прапусьцiлi на Казахстан. Проста вам трэба зарзумець, што любы геапалiтычны цэнтр вядзе яшчэ i сваю гульнню незалежна ад тых дамоўленнасьцяў, якiя робяцца памiж iм i астатнiмi цэнтрамi. Вось той выпадак, дарэчы, сп. Scooter, вы пыталiся, калi Масква не можа гуляць самастойна, а галоўнае не можа гуляць адкрыта, гуляе праз трэцi бок. Сп. Класкоўскi, Лукашэнка на тым самiце быў проста не патрэбны, не той узровень. Таму не рабiце з гэтага незапрашэньня нечага неардынарнага, ён проста не ўваходзiць у сусьветны пул. Мяркую тым аказваецца паслуга непасрэдна Мядзьведзеву, Расеi ў цэлым. Бо час для Лукашэнкi няпросты.
0
Scooter / адказаць
21.04.2010 / 14:23
2Аляксандр КЛАСКОЎСКІ. Ну дык а якія былі пляны ў Штатаў наконт Кыргызстану, што іх раптам паблыталі? На колькі мне вядома, Бакіеў так і не зачыніў амерыканскую базу на сваёй тэрыторыі, чым відавочна выклікаў незадаволенасьць Масквы. Чым жа ж ён так не дагадзіў Штатам, што яны яго так лёгка здалі? Абама вырашыў здаць Бакіева і сваю базу ў Кыргызстане і прагнуцца пад Пуціна ўзамен на што? На падтрымку Расеяй антыіранскай кааліцыі, ці што? У дадзеным выпадку няясна матывацыя адміністрацыі Абамы.
0
Кот / адказаць
21.04.2010 / 14:45
Бакиев будет руководить Кыргызстаном из Минска http://naviny.by/rubrics/politic/2010/04/21/ic_articles_112_167523/ Бакіеў: "Буду змагацца за сваё прэзыдэнцтва, і спыніць мяне зможа толькі сьмерць" http://www.svaboda.org/content/article/2019916.html Вядома, бо калi змагацца не будзешь, таксама спасьцiгне сьмерць.. Бедны Бакiеў..загнаны расейскай спецухай у кут..закладнiк лёсу..Але за ўсё трэба плацiць. На Бакiеве Лукашэнка, канечне, добра пагарэў, як i на Качыньскiм, дарэчы.
0
Кот / адказаць
21.04.2010 / 14:47
Абама вырашыў здаць Бакіева і сваю базу ў Кыргызстане і прагнуцца пад Пуціна ўзамен на што? На падтрымку Расеяй антыіранскай кааліцыі, ці што? --- Мо i так..А што Абама здаў базу??
0
дуч / адказаць
21.04.2010 / 15:06
Бакiеве Лукашэнка, канечне, добра пагарэў, як i на Качыньскiм, дарэчы. --------- Как погорел? На Качинском скорее погорел Милинкевич, ему точно урежут финансирование. А Бакиев, станет неплохой, разменной картой.
0
Кот / адказаць
21.04.2010 / 15:26
Ну i цалкам чаканыя навiны: Магчымыя шляхі ўрэгуляваньня сытуацыі ў Кіргізстане будуць разгледжаныя на бліжэйшым пасяджэньні Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ у Маскве, паведамілі ІТАР-ТАСС у сакратарыяце арганізацыі. "Пасьля пачатку масавых беспарадкаў у Кыргызстане па даручэньні старшыні СКБ АДКБ, прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева туды тэрмінова вылецела дэлегацыя АДКБ на чале з намесьнікам генэральнага сакратара Валерыем Сямерыкавым. Цягам тыдня дэлегацыя на месцы вывучала становішча ў рэспубліцы, сустракалася з прадстаўнікамі яе часовага ўрада з мэтай падрыхтоўкі даклада для старшыні СКБ АДКБ. Пасьля вяртаньня дэлегацыі 16 красавіка ў Маскву гэты даклад быў яму прадстаўлены", -- сказаў суразмоўца агенцтва. Ён не выключыў, што адным з магчымых варыянтаў дзеяньняў АДКБ па ўрэгуляваньні становішча ў Кіргізстане будзе адпраўка туды падразьдзяленьняў са складу Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) для спыненьня беспарадкаў і забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі. «Так, такі варыянт магчымы, тым больш што ў складзе КСАР ёсьць праваахоўны складнік", -- сказаў суразмоўца агенцтва. Краінамі-удзельніцамі КСАР АДКБ зьяўляюцца Расея, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Таджыкістан. http://www.svaboda.org/content/article/2020158.html Вiдавочна, што не ўсё так проста аказалася з новай уладай ды з "бабай Розай". Масква аказвае такiм чынам цiск на новыя ўлады, перш за ўсё па пытаньню аўганскага калiдору, процiборнiчая з Вашынгтонам на кiргiзскiм полi. Адпаведна выкарыстоўваючы павiнiўшагася перад расейскiм чэкiстымi Бакiева праз Менск. Небарака Курманбек..Ну мо хоць дзяцей пашкадуюць, хаця наўрадцi, калi гаворка iдзе пра такiя сур`ёзныя расклады.
0
ГЕНА / адказаць
21.04.2010 / 15:43
Да, гандаль, гандаль і яшчэ раз гандаль. Прэзідэнтамі, вайсковымі базамі, інтарэсамі, нафтай... - Ну дзе ж твае казыры? - Ёсць, ёсць, не сумнявайцеся! - Ну пакажы! - На, глядзі! - У-у... Адзін? І незразумелы нейкі. Нашто ён табе? - А, ня ведаю. Але па-першае, ён ёсць, і па-другое, вашую гульню дакладна папсуе!
0
wint / адказаць
21.04.2010 / 16:44
2lex Ці аспрэчваеце вы інфармацыю, што Расея пастаўляе нафту ў Кітай бяз мытаў? Калі так, дык ці не з'яўляецца гэта датацыямі кітайскай эканомікі? :) Кітай актыўна для экспартых кантрактаў выкарыстоўвае адмоўную стаўку для сваіх вытворцаў. Гэта значыць, прадащ за мяжу, напрыклад, за 1 мільен, а табе дзяржава даплаціла шчэ, напрыклад 10 тысячаў. Ці з'яўляецца гэта датацыямі іньшых краінаў? :) Калі прадаюць нам нешта па нейкіх коштах, дык, па-мойму, значыць так трэба прадаўцу. Ен з гэтага мае выгаду. Усе астатнія размовы для "бедных". Ня ўсе так проста. Калі вы зададзіцеся мэтай, дык пэўна знойдзеце на спотавых рынках тую ж нафту, напрыклад, значна дзешавей, чым "міравыя" кошты. Але гэта не азначае, што вы зможаце купляць яе для сваей прамысловасьці ў патрэбных аб'емах. Гэта як халява нечаканая. Часьяком здараецца, што буйныя вытворцы купляюць сыравіну нават даражэй за сярэднія кошты, гэта нібы плата дадатковая за стабільнасьць паставак. Калі пра трэжэры казаць, дык ЗША зараз усяляк заахвочваюць той Кітай набываць трэжэры, а ен усе роўна зьніжае іх колькасьць. :) Кітай разумее, што не трэжэры "белее надежный и ликвидный актив", а маемасьць. Таму і актыўна раздае зараз крэдыты ўсяму сьвету, скупляючы праз тыя крэдыты маемасьць па ўяей Зямлі. Пэўна тыдня зараз не праходзіць, каб не было чарговага паведамленьня аб тым, што Кітай выдзеліў чарговы шматмільярдны крэдыт чарговай краіне. Маемасьць - гэта актывы, трэжэры - папера. З доларам можа стацца ўсе што заўгодна, а маемасьць застанецца, і ня будзе ніякай розьніцы, якія потым будуць "міравыя грошы". :) Дарэчы, ці не даціруе Беларусь расейскую эканоміку, калі прадае нешта дзешавей за міравыя кошты? :)
0
Мікіта / адказаць
21.04.2010 / 17:54
Спадзяюся, што такія канфлікты з Расіяй змыюць рэшткі правінцыйнасці з Незалежнай Беларусі
0
Кнехт / адказаць
21.04.2010 / 20:52
2 Мікіта Спадзяюся, што такія канфлікты з Расіяй змыюць рэшткі правінцыйнасці з Незалежнай Беларусі ==================================== Смех і грэх! "Прэзідэнта" краіны не пускаюць у цывілізаваны свет, а вы балагоніце аб "рэштках правінцыйнасці"! Беларусь сягоння - Прыватнае унітарнае прадпрыемства "Калхоз імя Лукашэнкі". Чытайце аўтара пад нікам "Кот"...
0
Кот / адказаць
22.04.2010 / 12:58
Справа плаўна ідзе да разводу і ен хоча паказаць усім, хто вінаваты ў разводзе і чаму гэтае адбылося. --- Наадварот, справа незваротна i хутка пайшла да канчатковага "аб`яднаньня", а "абвiнавачаньнi ў разводзе" патрэбныя каб па магчымасьцi падсядзець адну з галоў дуумвiрату, а з другой ужо расправiцца па факту, з дапамогай расейскiх красна-карычневых ды iмперыялiстых.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера