Знайсці
20.04.2010 / 10:388РусŁacБел

Сэкс з непаўналетняй: скандал у французскай футбольнай зборнай

Месцам сустрэчы было «Зэман-кафэ» на Елісейскіх палях.


Некалькі гульцоў французскай зборнай абвінавачваюцца ў сэксе з непаўналетнімі прастытуткамі. Двое з іх ужо дапытаныя. Скандал можа адбіцца не толькі на складзе зборнай на Кубку свету ў Паўднёвай Афрыцы, але і на іміджы французскага футбола.

Пра скандал паведамілі ў суботу тэлеканал M6 і газета L’Equipe. Інфармацыя датычыла шэрагу ключавых гульцоў каманды. У нядзелю ў французскіх СМІ з’явіліся імёны Франка Рыберы («Баварыя») і Сіднэя Гаву («Ліён»). Адвакат Рыберы кажа, што яго кліента дапытвалі толькі як сведку.

Абвінавачанні Гаву аспрэчыў яго агент, які кажа, што футбаліст не пераступаў парогу «Зэман-кафэ» — бару, дзе адбываліся сустрэчы з прастытуткамі. Французская прэса адразу ўспомніла, што футбаліст — не нявіннае дзіця. Паўтара году таму Гаву быў арыштаваны за кіраванне машынай у нецвярозым стане. Ноч ён правёў у камеры, а потым публічна папрасіў прабачэння ў клуба і заўзятараў.

У нядзелю з’явілася інфармацыя яшчэ пра двух футбалістаў. Гэта Карым Бензэма («Рэал») і Хатэм Бэн Арфа (марсэльскі «Алімпік»).

Гэтая інфармацыя ўсплыла падчас расследавання справы пра сутэнёрства ў папулярным сярод футбалістаў начным клубе ў раёне Елісейскіх палёў. Парыжская паліцыя выявіла, што сярод кліентаў былі гульцы футбольнай зборнай Францыі. Дарэчы, высветлілася, што адна з жанчын, якія працуюць у клубе, была няпоўнагадовай.

За сэкс з няпоўнагадовымі ў Францыі перадугледжанае пакаранне трыма гадамі турмы і штрафам у памеры 45 тысяч еўра.

Справа была перададзеная ў пракуратуру. Неўзабаве пачнецца судовы працэс. Французская федэрацыя футболу ад каментароў устрымліваецца.

Скандал асвятляецца і ў прэсе за межамі Францыі. Ангельскія і іспанскія газеты мяркуюць, што калі ўсё апынецца праўдай, гэта будзе вялікі ўдар па іміджы французскага футболу і можа паўплываць на склад каманды ў Кубку свету 2010 году.

КаМ паводле sport.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930