Знайсці
19.04.2010 / 11:365РусŁacБел

«Нёман» вырваў ачко ў БАТЭ

У нядзелю прайшлі матчы чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

У нядзелю прайшлі матчы чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Цэнтральным быў матч у Салігорску, дзе мясцовы «Шахцёр» прымаў нечаканага лідэра чэмпіянату «Віцебск». Каманда Эдуарда Малафеева пакуль не можа забіць больш за адзін мяч за гульню.

Адзіны гол «Шахцёра» ў гэтай гульне быў забіты Іванам Дзенісевічам на 77‑ай хвіліне. Але для перамогі «гарнякоў» гэтага аказалася мала, бо ўжо ў кампенсаваны час Руслан Усаў змог зраўняць лік — 1:1.

Барысаўскі БАТЭ таксама пакуль не можа знайсці леташнюю гульню. Другі матч запар чэмпіёны згулялі ў нулявую нічыю. На гэты раз дома з «Нёманам». Гродзенцы ж увогуле ў гэтым першынстве пакуль не забілі ніводнага мяча.

Яшчэ адна нулявая нічыя была зафіксаваная ў сустрэчы мінскага «Дынама» і наваполацкага «Нафтана».

Адзінай камандай, якая пакуль не набрала пунктаў застаецца мінскі «Партызан». У нядзелю каманда Румбуціса была разгромленая «Дняпром» — 0:3. У пераможцаў два галы на рахунку Андрэя Лясюка.

Прыемна здзіўляе бабруйская «Белшына». Каманда атрымала другую перамогу запар. На гэты раз бабруйчане перамаглі ў гасцях «Тарпеда» — 1:2.

Ну і ў апошнім матчы тура брэсцкае «Дынама» выйграла ў «Мінска» — 2:1. Гэта першая параза галоўнага трэнера гараджан Віталя Тараканава.

Турнірная табліца пасля чатырох тураў выглядае наступным чынам: «Віцебск», БАТЭ — па 8 пунктаў, «Нафтан», «Дынама» (Брэст), Мінск, «Дынама» (Мінск) — па 7, «Белшына», «Шахцёр» — па 6, «Дняпро» — 4, «Нёман» — 3, «Тарпеда» — 1, «Партызан» — 0.

Найлепшы бамбардзір Андрэй Лясюк («Дняпро») — 3 галы.

Наступны тур пройдзе ў суботу 24 красавіка. У Мінску пройдзе дэрбі паміж «Партызанам» і «Дынама».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930