Знайсці
07.04.2010 / 12:07РусŁacБел

У гэтых адносінаў няма будучыні!

Прыспеў час сказаць гэта: Цім Бёртан і Джоні Дэп павінныя расстацца. Іншыя пары: Альмадовар і Пенелопа Круз, Біл Мюрэй і Джармуш, і нават Скарсэзэ з Ды Капрыа — таксама.


Джоні Дэп і Цім Бёртан

1. Атака клонаў

Пасля сямі супрацаў і 20 гадоў сумеснага кінематаграфічнага жыцця, лепей было б, каб Джоні Дэп і Цім Бёртан засталіся толькі сябрамі. Хоць усё пачалося з цудоўнага адкрыцця ў «Эдвард рукі-нажніцы», дзе Дэп выявіў чароўнага фрыка-пустэльніка, які робіць свет лепшым. Потым у «Чарлі і шакаладная фабрыка» гэтая чароўная пухкасць ператварылася ў змушанасць, і сёлетняя «Аліса ў Дзівоснай краіне» выглядае зусім ужо як татальнае марнаванне часу дзвюх творчых душаў.

Цэнтральная праблема — Бёртан зашыўся ў цацачнае дзяцінства. І хоць вытанчанае эстэстычнае бачанне не пакінула яго, у апошняя дзесяцігоддзе Бёртан не здолеў паўтарыць уласнага поспеху 80-х і 90-х. Персанажы нагадваюць робатаў з запісанай, добра вядомай наперад, праграмай, а вобразы пляскатыя, як плазмавы экран. І таму менавіта Джоні Дэп, чыя прысутнасць выратавала не адзін праект Бёртана, галоўны пацярпелы ад гэтай гора-сувязі.

Больш за тое, якраз «дзякуючы» Бёртану кінематаграфічная грамадскасць лёгка забылася, што гутарка вядзецца пра шматграннага актора і цяпер Дэп вымушаны граць карыкатуры на самога сябе (Джэк Верабей у «Піратах карыбскага мора»). Перабольшаныя выскалы і змушаныя грымасы Дэпа знішчаюць усе ўспаміны пра жыццялюбнага персанажаў з «Арызонскай мары» Эміра Кустурыцы і містычнай «Дзявятай брамы» Рамана Паланскі.


Дайце яму шанец. Джоні Дэп у "Страх і нянавісць у Лас-Вегасе"

Хаця летась, сыграўшы распасенага гангстэра Джона Д., Дэп давёў усім на што здатны, калі ён трапляе ў добрыя рукі. Калі Бёртан вызваліць Дэпа ад абавязкаў здымацца ў ролі готаў-лайт, спыніўшы рабіць з 47-гадовага Дэпа падлетка Эдуарда і яго клонаў.


2. Выратаваць Біла

Біл Мюрэй злучаны з Джоні Дэпам не толькі вобразам, якія абодва выявілі ў кіно — яны абодва сыгралі светлай памяці пісьменніка Гантэра Томпсана (першы — у «Дзе бадзяецца бізон», другі -- у феерычнай «Страх і нянавісць у Лас-Вегасе»), але яшчэ і падабенствам акторскіх лёсаў. Іх абодвух іхнія рэжысёры прыкулі да сябе ланцугом і яны абодва губляюць свой патэнцыял. У выпадку Мюрэя, гутарка пойдзе пра непаўторнага (не паўтарайце за ім!) Джыма Джармуша.

Мюрэй і Джармуш: сем гадоў, тры сумесных стужкі («Кава і цыгарэты», «Зламаныя кветкі» і «Мяжа кантролю»). Але адной стужкі павінна было хапіць, каб высвятліць, што выкшталцоны Мюрэй марнуецца, раскідае свой чароўны камічны талент у дзіўнаватых і цьмяных творах страшэнна незалежнага рэжысёра. У «Каве і цыгарэтах» (фільм пабіты на некалькі сцэнак) Мюрэй з’яўляецца ў ролі самога сябе, які ў вольны час любіць падпрацоўваць афіцыянтам. Так, ідэя была неблагая: гумар спрацаваў на лічаныя хвіліны, напачатку. Крэпкая троечка. У процівагу «Каве», у «Паламаных кветках» знаходжанне самаіранічнага Біла Мюрэя на экране, які граў састарэлага Жыгала, які шукае сябе і сваю сям’ю, было сталым і дамінантным, што і зрабіла фільм вартым прагляду (дарма што сцэнарыст не зрабіў свайго). А вось у бессюжэтны дэтэктыў «Мяжа кантролю», якое крытыка назвала «кіном ні для каго» — ну, ведаеце, цяжка паверыць, што хоць які актор даў бы рады мінімалісцкай пустэчы Джармуша, з прэтэнзіяй на шматдумнасць. На шчасце Мюрэя яго роля абмежавалася фінальнай сцэнай.


Педра і Пенелопа

3. Адысея Пенелопы

Пачнем з прыемнага: здаецца, немагчыма ўявіць сітуацыю, у якой з’яўленне Пенелопы Круз на экране будзе непрыемный гледачу. Цяпер да менш прыемнай часткі: пажадана для Пенелопы (і для гледачоў), каб Педра Альмадовар быў у гэты час як мага далей. Скажам, на здыманнях якога іншага фільма.

4 супрацы з Альмадаварам аздабляюць рэзюмэ Пенелопы: «Цялеснае каханне» (1997), «Усё аб маёй маці» (1999), «Вяртанне» (2006), і «Расціснутыя абдоймы» (2009). Першыя разы прыпалі на момант, калі Альмадавар быў на кані, ці прынамсі рабіў вартыя кінастужкі. У двух другіх выпадках Круз узяла вагу нацягнутага сюжэта і цяжар старых трукаў рэжысёра на свае далікатныя плечы.

Не сакрэт, што кар’ера Альмадавара пайшла на спуск, і няясна, чаму ён вырашыў узяць у гэтае падарожжа Пенелопу. Не сакрэт таксама, што апошнімі гадамі Пенелопа ўражвае, вядомая іншымі рэжысёрамі, як тое адбылося ў закручанай меладраме «Вікі Крысціна Барсэлона» Вудзі Алена.


Не веру!

4. Хросны айчым

Насуперак папярэднім выпадкам, часам бывае, што сам актор нішчыць цудоўную працу рэжысёра — гэтак адбылося ў выпадку сумнеўнага мезальянса паміж Мартынам Скарсэзэ і Леанарда Ды Капрыа.

Можа, рэч у супольных італьянскіх каранях, што цягнуць Скарсэзэ да Ды Капрыа, як тое адбылося з Робертам Дэ Ніра даўней. Але тады знаны рэжысёр выцягнуў з Роберта найлепшае ў драме «Таксоўшчык» і трымценніку «Мыс страху».

Што да Ды Капрыа, дык ён выявіў сваю слабізну ва ўсіх сваіх сумесных працах: у «Бандах Нью-Ёрку», «Авіятары», «Адступніках» і наастатак у «Праклятым востраве». Як гэта вучаць шматлікія дзяўчыны Ды Капрыа на ўласнай скуры, ён проста непераканаўчы (у тым ліку і на экране).

Няясна, як завадатар мафіі Фрэнк Кастэла (Джэк Нікалсан) у стужцы «Падсадныя» не выявіў, што Білі Касціген (Ды Капрыа) таемны агент. Мы ў глядзельнай зале зразумелі тое без праблем. У Леа ёсць нешта надта тынэйджэрскае, нешта дужа нятрывалае, штосьці, што ўпарта не хоча сталець і развівацца. Ён усё роўна як з моцай прывязвае сябе да сваіх персанажаў, не спрабуючы ў іх ужыцца. Гэты «Выспа праклятых», дзе Леа грае чалавека, які запратораны ў вар’ятню, змагаецца за свой розум. Дыягназ «падзяленне асобы», кажаце? На нашую думку, тут адзіная асоба, павярхоўная і нецікавая.

Хаця цалкам верагодна, што вінаваты сам Скарсэзэ. Здзіўляе яго імпэт, з якім ён раз за разам дае Леа сур’ёзныя і шматслойныя ролі. Можа, прыгадвае свае поспехі, калі задзейнічаў іншага вечнага падлетка, Тома Круза ў «Колеры грошай» (1986) . Але тады ўсё было значна лепш: палкага падлетка з пляшкай віскі і більярдным кіем Леа сыграў бы таксама хутка і лёгка.

Ліза Кавальчык

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера