Знайсці
03.04.2010 / 19:113РусŁacБел

БАТЭ і мінскае «Дынама» стартавалі з гасцявых перамог

У суботу стартаваў 20-ты чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

У суботу, 3 красавіка, стартаваў 20-ты чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

12 камандаў згуляюць у тры колы/кругі – такім чынам кожны з клубаў правядзе 33 матчы, а першынство скончыцца 20 лістапада.

Першы тур адкрываўся матчам у Жодзіне паміж «Тарпеда» і шасціразовым чэмпіёнам краіны барысаўскім БАТЭ. БАТЭ перамог 1:0.

Адзіны мяч у сустрэчы забіў бразільскі легіянер барысаўскага клуба Рэнан Брэсан (71-я хвіліна). Летась Брэсан, нагадаем, гуляў у «Гомелі», што вылецеў у першую лігу.

Сяміразовыя чэмпіёны краіны – мінскае «Дынама» – перамаглі ў гасцях дэбютанта гэтага сезона бабруйскую «Белшыну» (летась каманда выступала ў першай лізе) -- 2:0 (Страхановіч, 24, Гаўрушка, 71). Матч прайшоў у Магілёве, бо арэна ў горадзе над Бярэзінай пакуль не гатова.

У Мінску на стадыёне «Дынама» сустрэліся ФК «Мінск» – для «гараджан» гэта хатняя арэна – і магілёўскі «Дняпро». Мінчукі перамаглі – 2:1.

Адкрыў лік на 22-й хвіліне івуарыец Таіна Адама Саро, на 71-й Дзмітры Клімовіч лік падвоіў, Андрэй Лясюк на 4-й дадзенай хвіліне матчу забіў гол прэстыжу.

«Дынама» Брэст – «Шахцёр» Салігорск – 1:1. Гадунцы Эдуарда Малафеева адкрылі лік у матчы: вызначыўся Мікалай Рындзюк, але гаспадары лік змаглі зраўняць. Вызначыўся украінскі легіянер «Дынама» Віталь Беразоўскі.

«Нафтан» – «Партызан» – 1:0 (Палітэвіч, 31-я). Матч прайшоў у Віцебску. Прычыны ж тыя, што і ў Бабруйску.

«Нёман» – «Віцебск» – 0:0.

2-гі тур пройдзе 10 красавіка (субота).

БАТЭ згуляе ў Барысаве з дэбютантам гэтага сезона, але чэмпіёнам краіны 2001 года «Белшынай», а ў Мінску пройдзе першае дэрбі: «Дынама» – «Мінск».

БАТЭ завітае ў сталіцу 14 красавіка. На стадыёне «Дынама» пройдзе гульня з «Мінскам». Кіраўніцтва «Мінска» дэкларавала, што ўваход на хатнія матчы будзе бясплатным.

***

У сёлетнім чэмпіянаце бярэ ўдзел 51 легіянер.

Найбольшае прадстаўніцтва ў Расіі – 12, у Літвы і Украіны – па 10, Грузіі – 5, Латвіі і Бразіліі – па 4, Кот Д’Івуара – 2, па адным легіянеры маюць Арменія, Францыя, Малдова, Гвінея.

Самы легіянерны клуб – брэсцкае «Дынама» (7 чалавек), у «Белшыны» – 6 гульцоў, у «Нёмана», «Віцебска», «Партызана» – 5, БАТЭ, мінскага «Дынама», «Дняпра», «Мінска» – 4, у «Нафтана» – 3, Найменшая колькасць легіянераў – у «Тарпеда» і «Шахцёра» – па 2. Клубаў, што не маюць замежных гульцоў, няма.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930