Даслаць навіну
Знайсці
0
Scooter / адказаць
01.04.2010 / 14:29
"Пабачым, ці ёсць апошнія выступы тутэйшага начальства сведчаннем нейкай ментальнай эвалюцыі ў гэтым кірунку, або гэта зноў толькі кіданне пантоў." -- з напаўпустой казной і менш чым за год да прэзыдэнцкай кампаніі не да кіданьня пантоў, гэта факт. Таму я думаю, што апошнія ня толькі выступы, а і дзеяньні Лукашэнкі, накіраваны (паводле ягонай задумы) менавіта на рэальную дыверсіфікацыю (а ні рытуальную, як раней) эканомікі Беларусі. І ягоная "ментальнасьць" тут грае апошнюю ролю, бо эканамічныя рэаліі дыктуюць сваё.
0
wint / адказаць
01.04.2010 / 15:06
Мне апошнім часам усё больш успамінаецца адно крылатае выслоўе: "У Англіі няма вечных ворагаў і вечных сяброў, але ёсьць вечные інтарэсы". Толькі замест Англіі прыгадваецца Беларусь.
0
Кот / адказаць
01.04.2010 / 17:52
Такiм чынам Лукашэнка вычарпаны, зусiм. Менавiта ён завёў Беларусь у расейскую прорву. Антыканстытуцыйныя дзеi, якiя вельмi небясьпечна прывязваюць Беларусь да развалiваючайся iмперыi ён не развяжа.. толькi мацней зацягне.. Няма з iм i перспектываў, бо для яго галоўнае аўтарытарная ягоная ўлада i там, дзе яна будзе ўступаць у супярэчнасьцi з новым шляхам, то апошнi будзе тармазiцца, а ўступаць яна будзе паўсюль. Новая Беларусь можа быць толькi з новай, беларускай ўладай i новай сiстэмай. Лепшае што ён можа зрабiць цяпер гэта: дабраахвотна сыйсьцi, забясьпечыўшы механiзм перадачы ўлады беларускiм сiлам. Пойдзе на чацьверты тэрмiн - ускладнiць сiтуацыю. Тады ўжо хутчэй за ўсё недзе на чацьвертым тэрмiне сiтуацыя выйдзе на канфлiкт. Паралельна ён сам выйдзе ўжо на абсалютна непрымальныя саступкi Крамлю, наўпрост пасягаючыя на дзяржаўны суверэнiтэт. На "ўскочыць у Крэмль у момант крызiса крамлёўскай улады" альбо падчас якога ваеннага перавароту няхай не разьлiчвае. Бо ў Расеi адразу пачнецца грамадзянскi канфлiкт, калi не вайна хутчэй за ўсё. Нажаль некаторыя товарышы не ўважлiва слухаюць тое, што iм тут часам кажуць, задзiраюцца толькi бессэнсоўна ды спрачаюцца не па тэме. Правiльна яму кажа Федута. Цяпер найлепшы момант сыйсьцi. Так што некаторым туташнiм языкастым прапагандыстам трэба маральна рыхтавацца да таго, што ў хуткiм часе яны могуць пазбавiцца смачнай пайкi i швайцарскiх гадзiннiкаў. Каб потым не было тое нечаканай маральнай ды псiхiчнай трагедыяй.
0
Кот / адказаць
01.04.2010 / 18:22
Пабачым, ці ёсць апошнія выступы тутэйшага начальства сведчаннем нейкай ментальнай эвалюцыі ў гэтым кірунку, або гэта зноў толькі кіданне пантоў. --- Не. Не то й не тое сп. Класкоўскi..няма тут анiякай "ментальнай эвалюцыi".. Спрабуе выгандляваць "адэкватную" цану.. ды заадно, калi пашчасьцiць, падсядзець товарыша Пуцiна ды ўскочыць на трон у пэўны момант..;)
0
Scooter / адказаць
01.04.2010 / 19:27
Кот напiсаў: "Лепшае што ён можа зрабiць цяпер гэта: дабраахвотна сыйсьцi, забясьпечыўшы механiзм перадачы ўлады беларускiм сiлам." -- як вы сабе гэта ўяўляеце? Перадасьць уладу Пазьняку, які яго потым пасадзіць? Ці ўсё ж Пазьняк "здрадзіць" сваім прынцыпам, і ў выпадку атрыманьня ўлады ад Лукашэнкі ні пасадзіць апошняга? Альбо прынцыпы важней за ўсё, і "атрымаць" уладу ад Лукашэнкі Пазьняк не захоча? У такім разе, як менавіта Лукашэнка "забясьпечыць механiзм перадачы ўлады беларускiм сiлам", бо відавочна, што калі яму і ягонай сям'і не забясьпечаць гарантыі бясьпекі, ўладу ён нікому не аддасьць??? У выпадку ж, калі вы маеце на ўвазе "свабодныя выбары без удзелу Лукашэнкі", тады ў чым будзе заключацца ягонае "забесьпячэньне механізму перадачы ўлады" менавіта "беларускім сілам"? Ён што, павінен як Пуцін (за Медведева) "парэкамэндаваць" галасаваць за Пазьняка? :) Ну нават калі нейкім неверагодным чынам ён гэта зробіць і правядзе сумленныя і справядлівыя выбары, ўсё роўна няма ніякой гарантыі што ўладу атрымаюць беларускія сілы (Пазьняк), а ні напрыклад які-небудзь прамаскоўскі кандыдат. Карацей сітуацыя тут патавая, асабліва ў дачыненьні да такога суперпрынцыповага і сумленнага палітыка як Пазьняк :) Таму вашая прапанова аб "дабраахвотным сыходзе" Лукашэнкі - з разраду 1-красавіцкага гумару :)
0
Brudny / адказаць
01.04.2010 / 19:46
Кот, а вы упэуненыя, што нават калi б Лу сышоу (зьбег, i г.д.), да улады прыйшлi б менавiта беларускiя сiлы???? Вось я рэальна сумняюся у гэтым, хоць гэта i сумна. Той, хто на пераходны пэрыяд будзе выконваць абавязкi прэзiдэнта, будзе сябе пiярыць i па iнэрцыi душыць iншадумцау, прытрымлiвацца iснуючага парадку. У гэтай сытуацыi мiнiмум трацiна насельнiцтва пацягнецца за iм, бо шмат людзей, якiя зауседы падтрымлiваюць уладу. Любую. А нашыя "змагары за грошы" нават у такiх, не зусiм ужо дыктатурных умовах усе як зауседы праваляць, бо баяцца перамогi и яшчэ сто прычынау!!! А калi вы разьлiчваеце на Зянона Станiслававiча, дык ен i свабодных выбарау ня выйграе, на жаль... Таму пры такiм сцэнары 90%-перамога наменклатуршчыка. Iншая справа, як ен сябе праявiць на пасадзе. Ня усе ж такия ненавiсьнiкi Беларушчыны, як Чорны Шлём...
0
НР / адказаць
01.04.2010 / 21:02
2Brudny Таму ... 90%-перамога наменклатуршчыка. _____________________________ Ну ўсё... Лепей хай ужо "бацька" пажыццёва застаецца...
0
Кот / адказаць
01.04.2010 / 21:50
Быў упэўнены, што падымецца шум..але што зробiш спадарства.. такая праўда жыцьця..:)) Ну зразумела я меў на увазе другi варыянт, сп. Scooter :) У такiм выпадку Лукашэнкава роля тут ясная. Ён дабраахвотна адыходзiць, забясьпечвае пераход улады ды свабодныя выбары, а таксама спрыяе беларускiм ciлам. Калi сiтуацыя патавая, ну то тады трэба ўжо сёньня маральна рыхтавацца да таго, што Беларусь будзе ўцягнутая ў грамадзянскi канфлiкт ў РФ, ды заадно да ўдзелу ў расейска-каўказкай ды, магчыма, расейска-кiтайскай вайне. А што да вашай, сп. brudny, рэплiкi, то другога варыянта ў цяперашнi перыяд проста няма. Далей будуем калектар, рыхтуем глебу да далучэньня смаленшчыны i гэтак далей, такая вось сiтуацыя :)
0
Пяткевіч / адказаць
03.04.2010 / 03:38
Шаноўны Аляксандар, можа ня варта на чыёсьці "мачыць у сартыры" адказваць "кіданьнем пантоў"? Ваш сталы чытач і прыхільнік
0
Аляксандр КЛАСКОЎСКІ 2 Пяткевіч / адказаць
03.04.2010 / 12:22
Шаноўны (-ая) сп. (спн.) Пяткевіч, гэта не ўласна мая лексіка, а стылістычны прыём для характарыстыкі пэўных нораваў, пэўнай ментальнасці. Не буду спрачацца, наколькі ўдала ён ужыты менавіта тут, гэта пытанне густу, але ўвогуле ў літаратуры і публіцыстыцы такі прыём ужываецца часта. Прыслухайцеся да мовы пэўных высокапастаўленых дзеячаў: ледзь ці не праз слова --"падставіць", "наехаць", "бардак", "дзярмо" :) Так, пра пэўныя іх разлічаныя на публіку дзеянні можна сказаць дыпламатычна-прэсна -- "ладзяць піяр", а можна і экспрэсіўна -- "кідаюць панты". Другое, на мой погляд, гучыць болей сакавіта і трапна. Першы варыянт -- для зашпіленага на ўсе гузікі акадэмічнага палітолага, другі -- для блогера, які заўжды трохі троліць :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера