Знайсці
01.04.2010 / 13:00РусŁacБел

Умовы ўвозу легкавікоў фізасобамі не зменяцца да 1 ліпеня

Да 1 ліпеня 2010 года ў Беларусі ўмовы ўвозу легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі не зменяцца. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк.

Цяпер ідзе працэс падрыхтоўкі міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам аб увозе аўтамабіляў фізічнымі асобамі на тэрыторыю Мытнага саюза. «Ёсць пэўныя пазіцыі, пэўны ўзровень уступак, якія на сённяшні дзень узгоднены на адпаведным узроўні. І гэтага прытрымліваюцца эксперты Дзяржаўнага мытнага камітэта», — адзначыў намеснік старшыні ДМК.

Але на сённяшні дзень пакуль складана прагназаваць, чым скончыцца гэты перагаворны працэс.

Эксперты ж ДМК арыентаваны на далейшае захаванне дзеючых у краіне ставак мытных пошлін для фізічных асоб, сказаў Сяргей Барысюк.

***

Нагадаем, што з 1 студзеня 2010 года ў Беларусі павышаны стаўкі ўвазных мытных пошлін на ўвоз аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі. Пошліны для юрыдычных асоб павышаны да расійскага ўзроўню. Гэта прадугледжана падпісаным у Мінску 27 лістапада 2009 года Адзіным мытным тарыфам у рамках створанага Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Для фізічных асоб у Мытным саюзе пакуль не вызначаны новыя правілы ўвозу тавараў, яны будуць выпрацоўвацца да 1 ліпеня 2010 года.

Акрамя таго, 25 лютага 2010 года ўступіла ў сілу падпісанае Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расійскай Федэрацыі аб часовым увозе і вывазе транспартных сродкаў. Такім чынам, аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь або Расійскай Федэрацыі, свабодна перамяшчаюцца праз беларуска‑расійскую граніцу без наяўнасці якіх‑небудзь мытных дакументаў.

У той жа час кантроль за часовым увозам транспартных сродкаў, зарэгістраваных у замежных дзяржавах, ажыццяўляецца на знешняй граніцы Мытнага саюза.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера