Знайсці
01.04.2010 / 11:125РусŁacБел

Суп каралеўскі

1,25—1,5 кг ялавічыны, 1 або 0,5 курыцы, 200 г шынкі, 0,5 французскай булкі, 100 г масла, 2 лыжкі мукі, 25 г салодкага міндалю, 10 жаўткоў, 0,5 шклянкі віна, 1—2 цыбулі, 2—3 морквы, 1—2 пятрушкі, 0,5 сельдэрэю, 0,5—1 парэй, соль.

Карэнне нарэзаць тоўста, масла растапіць, дадаць муку, прасмажыць, дадаць да карэння. Курыцу разрэзаць на некалькі частак, дадаць міндальныя арэхі, растоўчаныя ў ступцы з невялікай колькасцю вады. Зварыць з гэтага булён. Шынку дробна нарэзаць, змяшаць з цёртай булкай і жаўткамі, заліць булёнам, пракіпяціць пад крышкай, прапусціць праз сіта і падаваць на стол. Да гэтага супу падаюцца грэнкі ці клёцкі; можна таксама дадаць у суп віно.

З кнігі «Вялікалітоўская (беларуская) кухарка», выдала М. Станкевічыха ў Нью-Ёрку (1959). Падрыхтавала да публікацыі НБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031