Знайсці
30.03.2010 / 16:332РусŁacБел

Кава-кава — не выйсце

Расслабляльныя напоі: новая згубная мода.

Гэта — супрацьлегласць энергетычных напояў. Новыя расслабляльныя напоі могуць зняць стрэс і трывогу і нават дапамагчы заснуць. Але гэтыя напоі не прайшлі строгіх клінічных выпрабаванняў і прынамсі некаторыя іх інгрэдыенты выклікаюць сумневы.

Пад расслабленнем не маецца на ўвазе джын-тонік. Гэта новыя напоі змяшчаюць экстракты раслін ці нават натуральныя чалавечыя гармоны. Яны дапамагаюць расслабіцца без шкоды для арганізму, якую прыносіць алкаголь. Некаторыя змяшчаюць цукар, іншыя — нізкакаларыйныя падсалоджвальнікі.

Амаль 100 відаў новых расслабляльных напояў з’явілася на амерыканскім рынку за апошнія тры гады.

Многія напоі травяныя і могуць выкарыстоўвацца ў гарманальнай тэрапіі, але таксама могуць мець і пабочныя эфекты, гавораць навукоўцы.

Напрыклад, корань п’янкога перцу, які таксама мае назву кава-кава, — інгрэдыент аднаго з відаў содавай — навукоўцы прызнаюць першакласным сродкам у лекаванні трывожнасці. Але прымаць яго рэкамендуецца толькі людзям, якім быў пастаўлены дыягназ «трывожнасць», а не тым, у каго звычайны стрэс.

Кава-каву варта ўжываць з асцярогай, асабліва людзям, у якіх ёсць рызыка зарабіць праблемы з печанню, бо справа можа дайсці да пячоначнай недастатковасці і неабходнасці перасадкі гэтага органа, кажуць навукоўцы.

Таксама трэба працаваць над знішчэннем прычынаў бяссонніцы і стрэсу, а не спяшацца хутка, з дапамогай таблетак, выправіць яе наступсты. Не бывае чароўнай таблеткі ад жыццёвых праблем. Лад жыцця — вось над чым трэба працаваць у першую чаргу.

КаМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930