Знайсці
30.03.2010 / 16:06РусŁacБел

Мільярдэр, мэр і зорка мюзікла

Мэр Нью-Ёрка і фінансавы магнат Майкл Блумберг паказаў сябе з нечаканага боку, калі ўзяў удзел у парадыйнай пастаноўцы неўміручага мюзікла «Валасы».

Як паведамляе «Нью-Ёрк Пост» мэр гораду сыграў ролю састарэлага хіпі Берга ў дабрачынным канцэрце, у якім акрамя Блумберга выступілі прафесійныя акторы з сапраўднай брадвейскай пастаноўкі.

Мэр-багатыр начапіў парык з даўгімі валасамі, а на лоб — стужку, апрануў клёшы і абуў замшавыя макасіны. Да таго ж ён уздзеў клятчастую кашулю, на якой замест латаў красаваліся назвы дэпартаментаў нью-ёрскай мэрыі. Адмыслова для Блумберга адзін з хітоў мюзыкла, песню «Акварыум», стваральнікі пародыі перарабілі на «Майкварыум». Мюзікл «Валасы» распавядае пра «дзяцей кветак», які ў 60-70-ыя гады паднялі на шчыт ідэі роўнасці, ціхамірнага суіснавання і вольнага кахання — вось чаму большасць гледачоў здзівілася, убачыўшы спасярод прадстаўлення спадара Блумберга, рэспектабельнага ўрадоўца і прасоленую акулу Ўол-Стрыту.

ЛК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера