Знайсці
29.03.2010 / 11:30РусŁacБел

Кітайцы купілі Volvo: мы зробім з яго тыгра

Кітай стане другім рынкам Volvo — абвясціла ўчора кітайская кампанія Geely пасля падпісання кантракту на набыццё шведскага аўтавытворцы. Кантракт быў падпісаны ў другой палове дня ў нядзелю ў штаб‑кватэры Volvo ў Гётэборгу.

За Volvo амерыканцы атрымаюць 1,8 млрд даляраў. Папярэдняе пагадненне аб продажы Volvo амерыканцы падпісалі з кітайцамі яшчэ ў снежні мінулага году, але да гэтага часу ўзгаднялі кошты і іншыя моманты кантракту.

Кітайцы падпісалі кантракт з адной з самых вядомых аўтамабільных кампаній у свеце, вытворцам прэстыжных аўтамабіляў, вядомым якасцю, бяспекай і інавацыйнымі тэхналогіямі.

У мінулым годзе кампанія Geely выпусціла 330 тысяч аўтамабіляў — не нашмат менш, чым заводы Volvo. З набыццём шведскай фірмы кітайская кампанія адразу падвоіць выпуск.

Чальцы рады дырэктараў Volvo некалькі дзён таму яшчэ былі супраць продажу кітайскай кампаніі, але ў суботу змянілі сваё меркаванне і падпісалі пагадненне. Прычыны змены рашэння не агалошваюцца.

Прадстаўнік Geely сказаў, што яны хочуць захаваць заводы Volvo ў Швецыі і Бельгіі. Але далейшае развіццё шведскага брэнду будзе скіраванае на забяспечанне новага заводу ў Кітаі, які будзе выпускаць да 300 тысяч аўтамабіляў на год. Столькі аўтамабіляў Volvo было прададзена ў мінулым годзе за межамі Швецыі.

КаМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930