Знайсці
28.03.2010 / 14:36РусŁacБел

Уладальнікам «Крыштальнай Паўлінкі» стаў Генадзь Гарбук

Вечарам 27 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы прайшла вечарына-капуснік, прысвечаная Міжнародному дню тэатра.

Вечарам 27 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы прайшла вечарына-капуснік, прысвечаная Міжнароднаму дню тэатра.

Падчас вечарыны адбылося ўзнагароджанне за найлепшыя тэатральныя работы года. Дыпломы і прызы ўручылі майстрам сцэны міністр культуры Павел Латушка і старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў творчага саюза Аляксей Дудараў.

Уладальнікам вышэйшай узнагароды — «Крыштальнай Паўлінкі»— стаў купалавец, народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук.

«Крыштальную зорку», якая прысуджаецца за вялікі ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва, атрымала артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Галіна Букаціна.

«Крыштальную кветку», якой адзначаюць акцёраў-дэбютантаў, атрымала артыстка Купалаўскага тэатра Валянціна Гарцуева. «Крыштальны анёл» уручаны артыстцы Гродзенскага абласнога тэатра лялек Ларысе Мікуліч.

Нагрудныя знакі «За ўнёсак у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь» атрымалі рэжысёр-пастаноўшык Коласаўскага тэатра Юрый Лізянгевіч, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Алена Уладамірская, артысты Купалаўскага тэатра Яўгенія Кульбачная і Андрэй Кавальчук, вядучы майстар сцэны тэатра-студыі кінаакцёра нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Анатоль Цярпіцкі, а таксама Ларыса Мікуліч.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера