Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2010 / 15:04 1

Міністр Мартынаў пра венесуэльскую нафту: шмат звону!..

Кіраўнік беларускай дыпламатыі даў бліскучы адлуп скептыкам што да чорнага золата з-за акіяна. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Кіраўнік беларускай дыпламатыі даў бліскучы адлуп скептыкам што да венесуэльскай нафты. У эфіры АНТ ён зазначыў, што вакол гэтага праекта «шмат звону, даруйце за выраз, у сродках масавай інфармацыі».

Здавалася: ну зараз зрэжа нейкімі магутнымі лагістычнымі выкладкамі! Адразу раты пазачыняе крытыканам.

Аднак далей прагучала, што адлегласць, кошт фрахту і г.д. — «гэта ўсё яшчэ адкрытыя пытанні».

«Менавіта таму арыенціровачна ў маі будзе праведзена першая пробная, праўда, дастаткова буйная пастаўка венесуэльскай нафты на нашы нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы», — патлумачыў міністр.

І вось вам забойчае рэзюмэ на грунце вядомага выразу пра шампанскае: «Ёсць пэўная рызыка, а хто не рызыкуе, той не здабывае нафту».

Тым самым

міністр толькі пацвердзіў, што з праекта так і шугае піяраўская пена, як з таго шампанскага ў руках гоншчыка-трыумфатара.

Але ж адна рэч — рызыкант на «Формуле-1», і зусім іншая — калі ладзіцца абсалютна не пралічаная авантура міжнароднага маштабу.

Падаецца, што звышзадача тут — паказаць пад выбары народу і вертыкалі, што беларускі правадыр не страціў якасці цудатворца. Некалі ён казаў: я даў вам дождж! Зараз можна сказаць: я даў вам нафту!

Раней Лукашэнка трымаў аўтарытэт тым, што дамаўляўся пра даброты ў Маскве. Зараз паказвае, што можа дамовіцца хоць з Чавесам, хоць з чортам.

На думку палітолага Валера Карбалевіча, пробнай партыяй заакіянскага чорнага золата ўсё можа і скончыцца. Пасля выбараў гэту манілаўшчыну ціха пахаваюць.

Але ж дарагое яечка да Вялікадня. Так што хай пляскае ў ладкі даверлівы электарат ды скрыгоча зубамі Масква.

Аляксандр Класкоўскі

0
Кнехт / адказаць
27.03.2010 / 10:31
Мяркую, што з венесуэльскаю нафтаю будзе - як з расійскаю БелКА-ю: танкер разломіцца ў акіяне падчас "мошчнага" шторму і авантурысты задаволяцца страхоўкаю, а беларускі народ - відовішчам міжнароднага маштабу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31