Знайсці
19.03.2010 / 11:48РусŁacБел

Ворсін: Захараў — першы кандыдат на пасаду галоўнага трэнера зборнай

Першым кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера хакейнай зборнай з’яўляецца Міхаіл Захараў, заявіў журналістам новы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін.

«Другія кандыдатуры — гэта ўсё тое, што ёсць лепшае у нас, — сказаў Ворсін. — Той жа Андрыеўскі, ён як бы на слыху. Цыплакоў — ён не працаваў са зборнай камандай. Андрыеўскі таксама, у яго вопыту няма працы са зборнай. Запрашаць цяпер з боку трэнера наўрад ці мае сэнс. Таму выбар вельмі абмежаваны. Але што гэта будзе за трэнер, мы павінны абмеркаваць».

Паводле слоў Ворсіна, з трэнерскім складам трэба абысціся вельмі ўзважана, »бо за два месяцы напярэдадні чэмпіянату свету надаць камандзе новы стыль гульні наўрад ці магчыма нават для самых вялікіх трэнераў». «Наладзіць нейкія дзеянні ў абароне, атацы можна, але я заўсёды лічыў, што каманда — гэта жывы арганізм. Там усё павінна быць узаемазвязана, там не павінна быць антыпатый паміж гульцамі і трэнерамі. І калі знойдзены баланс інтарэсаў, узаемаадносінаў паміж гульцамі і трэнерамі, гэта заўсёды добра.

Таму штосьці ламаць наўрад ці трэба», — адзначыў кіраўнік ФХРБ.

У той жа час ён лічыць, што ў час падрыхтоўкі да майскага чэмпіянату свету »патрэбна нейкая карэкцыя, каб каманда сабралася разам і хаця б у спарынгах вызначыла сваю тактыку». «У групе мы павінны ў абавязковым парадку абыгрываць Казахстан. Як гулялі славакі ў плей‑оф вы бачылі. Гэта добрая каманда, і з ёю трэба лічыцца. Расія пасля такога болевага шоку зробіць усё, каб рэабілітаваць сябе на чэмпіянаце свету. Група ў нас вельмі сур’ёзная», — падкрэсліў Ворсін.

На яго думку, беларускай зборнай »па сілах быць у васьмёрцы».

«Я мяркую, што гэта наша месца — восьмае.

Што далей — вы бачыце, як у Кантынентальнай хакейнай лізе заведамыя лідэры засталіся за бортам плей‑оф, а сераднячкі або тыя, хто з цяжкасцю прабіўся ў плей‑оф, змагаюцца за медалі», — сказаў кіраўнік федэрацыі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера