Знайсці
18.03.2010 / 13:324РусŁacБел

Часнок спыняе развіццё раку ў арганізме

У выніку нітразавання (унутраны працэс, звязаны з утварэннем азоцістых злучэнняў) некаторыя нітраты з ежы ператвараюцца ў канцэрагены.

Каля 20% спажываных нітратаў робяцца нітрытамі (солямі азоцістай кіслаты HNO2), якія, у сваю чаргу, пераходзяць у нітразаміны — злучэнні, многія з якіх здольныя выклікаць рак.

Нітраты, што змяшчаюцца ў гародніне, кампенсуюцца вітамінам С, які не дае ім перайсці ў небяспечную для чалавека форму. Часнок, таксама як і гэты вітамін, з’яўляецца антыаксідантам, такім чынам, ён можа нейтралізаваць небяспечныя азоцістыя злучэнні.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі эксперымента, праведзенага ва Універсітэце штата Пенсільванія (ЗША). На працягу тыдня з рацыёну ўдзельнікаў цалкам выключаліся нітраты і часнок. Пасля ўсе ўдзельнікі прынялі нітрат натрыю ў бяспечнай дозе, якая маркіруе ў аналізе мачы магчымае развіццё таксічных працэсаў. Затым групам удзельнікаў былі прапанаваныя капсулы, якія ўтрымліваюць як свежы часнок, так і яго высушаны экстракт, у дозах 1, 3 або 5 г. Асобная група ўдзельнікаў атрымала 500 мг аскарбінавай кіслаты (вітаміну С).

Аналізы паказалі зваротную залежнасць развіцця працэсаў нітразавання ад ужывання часнаку — у тых, хто з’ядаў па 5 г часнаку, была найменшая рызыка захварэць на рак. Гэта адбываецца дзякуючы ўтрыманню ў часнаку серы. Звычайны зубок можа важыць ад 1 да 5 г.

КаМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера