Знайсці
18.03.2010 / 01:262РусŁacБел

Чарга зноў пайшла

Пасля двухмесячнага маўчання банкі нарэшце пачнуць выдаваць чаргавікам льготныя крэдыты на будаўніцтва жылля.

На працягу двух з паловай месяцаў 2010 года дзеянне мінулагодняе рашэнне Мінгарвыканкама № 101 фактычна не выконвалася. Нагадаем, што згодна з гэтым дакументам людзі, якія стаяць на чарзе на жыллё ў Мінску, могуць разлічваць на льготны крэдыт на будаўніцтва кватэры не чакаючы, пакуль нарэшце падыйдзе іх чарга. Рэалізацыя праекта вымагала вялікай колькасці грошай у бюджэце, а іх якраз не хапала. Выканкамы не накіроўвалі ў банкі ўхваленыя спісы чаргавікоў, і тыя не заводзілі крэдытныя лініі.

17 сакавіка працэс пайшоў. Як стала вядома «НН», людзі, якія будуюцца ў Фрунзенскім і Першамайскім раёнах Мінска, могуць звяртацца ў «Беларусбанк» па крэдыт ужо зараз. Спісы чаргавікоў з іншых раёнаў будуць зацверджаныя ў найбліжэйшыя дні.

Долевае будаўніцтва з дапамогай крэдыта цікавіць далёка не ўсіх чаргавікоў. Летась такой магчымасцю скарысталіся 2,5 тысячы чалавек. Прапанова дзейсная для чаргавікоў з невялікімі заробкамі — не больш за 1,11 мільёна на чалавека, якія тым не менш гатовыя выплачваць шматмільённы крэдыт.

Многіх людзей адпалохвае высокі кошт будоўлі — больш за $1000 за квадратны метр. Яны па-ранейшаму гатовыя чакаць сваёй чаргі. Але дзяржаўныя забудоўшчыкі ў Мінску пакуль што прапануюць таннае — каля $600 за квадратным метр — жыллё тым, хто стаў на чаргу ажно ў 1988 годзе!

Яўген Васількоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера