Знайсці
17.03.2010 / 18:016РусŁacБел

Некаторыя вытворцы бутыляванай вады ў Беларусі разліваюць водаправодную

Пры гэтым на этыкетцы прадукту ўказана, што вада паступае з артэзіянскіх свідравін.

Некаторыя вытворцы бутыляванай вады ў Беларусі разліваюць водаправодную ваду,

паведаміў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гідрагеалогіі РУП «Беларускі навукова‑даследчы геолагаразведачны інстытут» Раман Станкевіч 17 сакавіка на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яго слоў, у 2009 годзе супрацоўнікі інстытута абследавалі прыкладна 10 прадпрыемстваў па вытворчасці бутыляванай вады ў Мінскім раёне.

Гэтая праца праводзілася з мэтай дапамагчы ў стварэнні нарматыўнай базы па выбары і асваенні крыніц вады, прызначанай для бутылявання.

«Высветлілася, што большасць прадпрыемстваў маюць артэзіянскія свідравіны, але сёй‑той разлівае ваду з водаправода», — сказаў Станкевіч. Пры гэтым на этыкетцы прадукту ўказана, што вада паступае з артэзіянскіх свідравін. Паводле меркавання спецыяліста, хоць вада з водаправода перад бутыляваннем праходзіць ачыстку і кандыцыянаванне, спажывец мае права ведаць, адкуль яна паступіла.

«Гэта пытанне сумленнасці вытворцы, ці адпавядае напісанае на этыкетцы змесціву бутэлькі»,

— заявіла доктар‑гігіеніст аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Жаўняк. Пры гэтым санітарныя правілы рэгулююць толькі якасць вады, а не крыніцу яе паходжання. У адпаведнасці з імі вада першай катэгорыі — вада пітной якасці незалежна ад крыніцы яе атрымання. Паводле слоў Жаўняк, такая вада павінна быць толькі бяспечнай для чалавека па мікрабіялагічных і санітарна‑хімічных паказчыках. Вада вышэйшай якасці — гэта фізіялагічна паўнавартасная вада, якая ўтрымлівае біялагічна актыўныя элементы, солі ў тых канцэнтрацыях, якія патрэбны чалавеку па фізіялагічных нормах.

Як паведаміў Станкевіч, паводле звестак Дзяржкамстата, у 2009 годзе ў Беларусі налічвалася 41 прадпрыемства па разліву мінеральнай і 30 — прэснай вады.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930