Знайсці
16.03.2010 / 16:05РусŁacБел

З Гандурасам згуляем 27 мая ў Аўстрыі

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі пры канцы мая правядзе ў Аўстрыі таварыскія матчы са зборнымі Гандураса і Паўднёвай Карэі, удзельніцамі чэмпіяната свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы.

Матч са зборнай Гандураса пройдзе 27 мая. Гэта цэнтральнаамерыканская дружына згуляе на мундыялі ў адной групе з Іспаніяй, Швейцарыяй і Чылі. І ў рамках падрыхтоўкі да мундыяля правядзе таксама таварыскія матчы з КНДР (30 мая), Азербайджанам (2 чэрвеня) і Румыніяй (5 чэрвеня), піша Спорт‑Экспресс.

30 мая зборная Беларусі згуляе са зборнай Паўднёвай Карэі, якая на чэмпіянаце свету будзе ў адной групе з Аргенцінай, Нігерыяй і Грэцыяй.

2 чэрвеня ў Мінску беларусы правядуць таварыскі матч са Швецыяй, а ў жніўні плануюць згуляць з Чарнагорыяй.

Нагадаем, што ў верасні стартуе адбор да чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года.

3 ці 4 верасня падапечныя Бернда Штанге згуляюць з Францыяй у гасцях, 7 верасня матч дома з Румыніяй. 8 кастрычніка ў гасцях зборная згуляе з Люксембургам, а 12 кастрычніка дома з Албаніяй.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930