Даслаць навіну
Знайсці
14.03.2010 / 18:52 25

Расійцы прапануюць плаціць за АЭС натурай

Гэта ад пачатку было «геніяльнай» задумай: ладзіць цыклапічны праект аслаблення энергетычнай залежнасці ад Масквы у кааперацыі з… Масквой. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Расія дзеліць скуру незабітага мядзведзя. Яна прапануе стварыць СП, каб прадаваць электрычнасць з беларускай АЭС. А іначай могуць і крэдыт на яе пабудову не даць.

Сенсацыйную інфу абнародаваў ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў энергетычных колах Беларусі. Пра гэта ж цвердзіць і «КоммерсантЪ». Нібыта ўмову пра СП расійскі бок убіў нават у праект міжурадавага пагаднення аб будаўніцтве АЭС. Праз тое, маўляў, і тормаз: Мінск не згаджаецца.

Сапраўды, ёсць над чым пачухаць патыліцу. Айчыннае начальства, здаецца, толькі зараз асэнсоўвае, як Масква абвяла вакол пальца з Мытным звязам. Днямі Лукашэнка заявіў: мы ж згаджаліся на той звяз «без выняткаў», а так, маўляў, ці патрэбен ён нам.

Ад фальшывай ідыліі, што дэманстравалі прэзідэнты Беларусі, Расіі ды Казахстана ўвосень летась у алмазе ведаў, і следу не засталося. Эксперты ж папярэджвалі: д’ябал тоіцца ў дэталях. Так яно і сталася. Ружовыя надзеі на бязмытную нафту груба растаптаныя.

А выйсці зараз — дык яшчэ і на газ мыта ўвядуць. Карацей, трапілі як шчупак у нерат.

Тое ж самае можа атрымацца з праектам АЭС, з якім тутэйшае начальства так доўга насілася бы курыца з яйкам. Зноў вымалёўваецца тая ж схема: кось-кось — ды за грыву!

Залатыя дзянькі братняй інтэграцыі мінулі. Пайшоў суцэльны аблом.

Эксперты тлумачаць: праз стварэнне таго СП расійцы хочуць атрымаць нейкую гарантыю, што крэдыт будзе вернуты. То бок,

Беларусь фактычна будзе разлічвацца выпрацаванай на АЭС электрычнасцю.

Што ж, маскоўскую перастрахоўку ад кідалава, якога так багата ў дачыненнях заклятых саюзнікаў, можна зразумець. Але ж

пра якую самастойнасць у атамнай энергетыцы можна тады весці гаворку? За што змагаліся?

У такім разе Масква, на думку эканаміста Леаніда Злотнікава, «будзе прэтэндаваць на права удзельнічаць у фармаванні цэнавай палітыкі, вызначаць, каму, куды і колькі электраэнергіі прадаваць. Апроч таго, не выключана, што ўдзел у СП дазволіць расійскаму боку кантраляваць не толькі фінансавыя плыні, але і працу самой станцыі».

Падаецца, гэта ад пачатку было «геніяльнай» задумай: ладзіць цыклапічны праект аслаблення энергетычнай залежнасці ад Расіі у кааперацыі з… Расіяй.

Ці стане беларускаму начальству здаровага сэнсу ды рашучасці перарваць праект-пятлю, пакуль не позна? Ці так і будзем паўзці ў пашчу энергетычнага ўдава?

Аляксандр Класкоўскі

0
Кнехт / адказаць
15.03.2010 / 19:52
Пятро Касьнерык напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 16:27 Цытата з артыкула “Асаблівасці нацыянальнай уборкі” Сяргея Шаўцова надрукаванага ў “Звяздзе” за 11 верасня1999 года: “Міф заключаецца ў наступным: дрэнна ці добра,але калгасы нас кармілі і кормяць. У гэтай сістэмы ёсць,канешне, недахопы, але іх можна выправіць і тады калгасы накормяць нас яшчэ лепш. ====================================== Фермеры "вертыкаль" улады не накормяць - толькі калгасы! (Кнехт спецыяльна для Пятра Касьнерыка)
0
Пятро Касьнерык / адказаць
16.03.2010 / 00:20
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2010 у 18:52 Фермеры \\\"вертыкаль\\\" улады не накормяць - толькі калгасы! --Маеш на ўвазе галыдзьбу якая ЗМЕНІЦЬ рэжым і пераімянуе Кастрычніцкую ў Каліноўскага?!!!!!!!
0
Libertarian / адказаць
16.03.2010 / 17:05
"15. Производственный казус года Победитель: казус «экономного ВВП». Снижение ВВП на 1% дало возможность уменьшить потребление газа в стране на 25%. Пролонгация данного тренда дает возможность при снижении на 2 пункта ВВП покупать в России 50% от уровня его потребления в 2008 году. Строительство атомной, и иных станций теряет смысл. " Центр Мизеса Итоги 2009 года
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31