Знайсці
09.03.2010 / 17:415РусŁacБел

Святкуюць усё

У чым сакрэт папулярнасці савецкіх святаў? Проста беларусы любяць весяліцца. Піша Сямён Печанко.

У чым сакрэт папулярнасці савецкіх святаў? Проста беларусы любяць весяліцца. Піша Сямён Печанко.

Набліжэнне кожнага свята, што засталіся нам у спадчыну ад саветаў, выклікае жарсці ў беларускай благасферы. І прорва між праціўнікамі таталітарнай культурнай спадчыны і яе прыхільнікамі ўсё шырыцца.

Кожнае 9 мая суправаджаецца ўзаемнымі выпадамі з выкладаннем у сеціва выяваў георгіеўскіх стужак на антэне любімага аўто з аднаго боку і фотаздымкаў нецвярозых удзельнікаў святкавання з другога. 23-га лютага дзеліць беларускіх мужчынаў на тых, хто «служыў у армейцы» і тых, хто адзначае ў гэты дзень угодкі стварэння Беларускай краёвай абароны. Спрэчкі наконт 8 сакавіка ўсё часцей набываюць гендэрны характар, усё далей выцясняючы ідэалагічны складнік з гэтага свята...

А што ж сярэднестатыстычны беларус, які пра інтэрнэт ведае ад дзяцей-школьнікаў? Людзі купляюць сабе кветкі букетамі ды торты на 8 сакавіка, шкарпэткі і адэкалоны на 23 лютага, ды, знай сабе, святкуюць, як апошні дзень жывуць. І ім усё адно, што там сабе думалі Клара Цэткін і Роза Люксембург сто гадоў таму, чые страты ў чалавечых жыццях у 1918 годзе пад Псковам былі большыя. Галоўнае — нагода.

За гады незалежнасці грамадства не дайшло згоды наконт уласных сапраўды агульнанародных святаў, што ядналі б усіх.
А весяліцца наш чалавек любіць. Таму і адзначаюцца ў нас мала не з аднолькавым імпэтам і аднолькавым спосабам святы рэлігійныя, свецкія і савецкія.

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930