Знайсці
07.03.2010 / 20:281РусŁacБел

«Оскар» на Першым канале ўжывую

Упершыню ў гісторыі айчыннага тэлебачання на Першым канале адбудзецца прамая трансляцыя цырымоніі ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

8 сакавіка тэлегледачы канала змогуць убачыць усю цырымонію цалкам, пачатак ў 3.30. Для тых, хто не зможа паглядзець «Оскар-2010» ноччу, у вячэрнім эфіры 8 сакавіка будзе паказана тэлеверсія шоу. Каментаваць трансляцыю будзе кінакрытык Ігар Сукманаў.

82-ю па ліку цырымонію ўручэння кінапрэмій «Оскар» амерыканская тэлекампанія ABC будзе трансляваць на больш як 20 краін. Вядучымі цырымоніі стануць акцёры Алек Болдуін і Стыў Марцін.

Лідэрамі па ліку намінацый гэтага года сталі фільм «Аватар» Джэймса Кэмерана і «Уладар буры» Кэтрын Бігелоў — кожная з гэтых карцін прэтэндуе на дзевяць статуэтак.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930