Даслаць навіну
Знайсці
07.03.2010 / 15:40 13

Допыт Усхопчыка прынёс Лукашэнку запрашальнік у Вільню

У апошні момант Грыбаўскайце ўсё ж вырашыла паклікаць на свята і беларускага кіраўніка. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Літоўскія крыніцы паведамляюць, што Грыбаўскайце запрасіла Лукашэнку на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці сваёй краіны. Калі інфармацыя дакладная, то няма сумневу, што даў плён допыт генерала Усхопчыка.

Днямі яго дапыталі ў беларускай Генпракуратуры і накіравалі пратакол у Вільню. Як там і хацелі.

Мінск доўга ўпарціўся, калі літоўцы бамбардавалі запытамі па «справе Усхопчыка». Нагадаю: яго, колішняга камандзіра віленскага гарнізону, у суседняй краіне вінавацяць за крывавыя падзеі студзеня 1991 года.

Пытанне Усхопчыка стала сімвалічным для абодвух бакоў. Вільня прагне суду над тым, хто, як мяркуецца, датычны да гібелі змагароў за незалежнасць. Мінск жа яўна не хоча здаваць былога савецкага генерала, каторы, маўляў, быў абавязаны выконваць загады Масквы.

У рэшце рэштаў Грыбаўскайце, якую крытыкавалі яшчэ за леташні візіт аўтарытарнага суседа, мусіла наўпрост выставіць умову, звязаўшы запрашэнне на ўрачыстасці 11 сакавіка з «пераломам» у пытанні пра Усхопчыка.

Натуральна, ягоны допыт — не самадзейнасць айчынных пракурораў. Яны б і пальцам не варухнулі без адмашкі. Гэта азначае, што

Лукашэнку, пры ўсёй ягонай бравадзе (нам Еўропа не ўказ!), усё ж хацелася атрымаць запрашэнне ад калегі з Еўразвязу.

І ўвогуле, у дачыненнях з Еўропай пайшла адкрутка назад. Зроблены рэверанс перад Варшавай: 9 сакавіка адмысловая камісія, якую Лукашэнка паабяцаў стварыць, калі гутарыў у Кіеве з польскім міністрам Сікорскім, пачне разбірацца з праблемамі Звязу палякаў. І Варшава апрыёры сцішыла тон. Літоўцы, як бачым, таксама задавальняюцца сімвалічным жэстам, бо, як зазначае палітолаг Валер Карбалевіч, ніхто Усхопчыка выдаваць не збіраецца.

Беларускае кіраўніцтва выдатна асвоіла метады маніпулявання палітычнымі закладнікамі. Цяпер вось у іх лік нечакана трапіў і адстаўны генерал.

Такім чынам, допыт Усхопчыка даў плён. Запрашальнік з Вільні атрыманы, амбіцыі задаволеныя. Аднак ехаць ці не ехаць на ўрачыстасці, Лукашэнка вырашыць толькі ў панядзелак, паведамляе партал Delfi.lt.

Тут ёсць далікатныя моманты. Так, існуе версія, што беларускі кіраўнік не выпадкова спазніўся на інаўгурацыю Януковіча: маўляў, не ўсе высокія госці праглі такога суседства.

І яшчэ пікантны момант: Мядзведзеў ад запрашэння Грыбаўскайце адмовіўся. Калі Лукашэнка паедзе, то гэта будзе і выклік Маскве. Асабліва калі на выедзе прагучаць нейкія красамоўныя публічныя заявы.

Так ці іначай, менавіта

жорсткія паводзіны Расіі змушаюць Лукашэнку даваць задні ход у дачыненнях з Еўропай. Спальваць масты надта ж недарэчы.

Аляксандр Класкоўскі.

0
Якуб Лапатка / адказаць
09.03.2010 / 23:53
да А. Класкоўскага Шчыра дзякую за тлумачэньне. Цікавы новатвор. Прабачце, адразу не ськеміў.
0
Пятро Касьнерык / адказаць
10.03.2010 / 00:17
Кот напiсаў(ла) Сакавiк 9, 2010 у 18:50 Ну цiкава..спачатку кдб... Акружаюць ГАДЫ!!! Грыбоўская, Януковіч засталося Сікорскага ў Польшчы пасадзіць
0
2 Петро / адказаць
10.03.2010 / 03:54
сикорского? таки да.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31