Знайсці
02.03.2010 / 11:335РусŁacБел

Разумнейшыя не здраджваюць

Мужчыны з самым высокім IQ больш манагамныя і, адпаведна, менш схільныя да здрадаў.

Высвятляецца, што разумныя мужчыны рэдка здраджваюць жонкам. Навукоўцы з Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук высветлілі, што мужчыны з самым высокім IQ больш манагамныя і, адпаведна, менш схільныя да здрадаў.

То бок, разумнейшыя, насамрэч, думаюць часцей пра іншае. Паводле словаў даследчыкаў, такія мужчыны надаюць больш значэння сексуальнай выключнасьці партнёркі. Прычыны таго, што разумныя мужчыны захоўваюць вернасць сваім спадарожніцам, хаваюцца ў эвалюцыйным развіцці.

Пры гэтым, як адзначаюць навукоўцы, сувязі паміж узроўнем інтэлекту у жанчын і вернасцю выявіць не ўдалося. На жаль.

Дарэчы, некаторыя псіхатэрапеўты лічаць, што акурат здрада можа аказацца карыснай для сямейнага жыцця. Для некаторых сужэнцаў заляцанні на баку могуць стаць «дэфібрылятарам, што заводзіць спыненае сэрца іхнай сям’і». На думку медыкаў, станоўчы момант здрады палягае на тым, што гэта спосаб ускалыхнуць людзей, вывесці з інэрцыі, паказаць, што трэба нешта мяняць у жыцці, якая цябе не задавальняе.

А паводле статыстыкі, у Еўропе да 40% пар не лічаць здраду нагодай для разрыву. Пры тым мужчыны даруюць здраду шмат радзей, чым жанчыны.

СХ, паводле Daily Telegraph

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера