Знайсці
01.03.2010 / 18:333РусŁacБел

У Польшчы рыхтуюць радыкальныя змены ў заканадаўства аб разводзе

Там збіраюцца вырашаць праблему апекі над дзецьмі па вопыце ЗША і Францыі. Абсалютная большасць дзяцей мае бавіць аднолькавы час з татам і з мамаю.

Прапанова камісіі рэвалюцыйная: пасля разводу права апекавацца дзіцем заўсёды мусяць захоўваць абое бацькоў, пароўну падзяліўшы абавязкі.

Камісія сцвярджае, што гэта дасць шанец бацьку і пасля разводу браць актыўны ўдзел у выхаванні дзіцяці. Цяпер сітуацыя такая, што права апекавацца дзіцем даецца найчасцей толькі аднаму з бацькоў, у той час як другому дазволеныя толькі кароткія наведванні цягам некалькіх гадзінаў на тыдзень, што кепска ўплывае на стасункі ў сям’і.

Часцей за ўсё дзіця пасля разводу суды аддаюць маці (95% выпадкаў), што выклікае пратэст бацькаў, якія сцвярджаюць, што адбываецца дыскрымінацыя іх правоў.

Тое, што прапануе Камісія, ужо шмат гадоў практыкуецца ў ЗША і ўводзіцца ў Германіі, Францыі і Італіі.

Псіхолагі і педагогі, аднак, з асцярогаю ставяцца да такой прапановы. Яны сцвярджаюць, што кожны выпадак мусіць разглядацца індывідуальна і што часам роўныя правы апекі могуць не пайсці на карысць.

На мінулым тыдні парламент пачаў разгляд дадзенай прапановы. На найбліжэйшым паседжанні камісіі «Przyjazne Państwo» («Прыязная дзяржава») яе чальцы супольна з прадстаўнікамі арганізацыяў па абароне правоў бацькаў будуць разглядаць праект закону, пакліканага змяніць сітуацыю.

КаМ; Tokfm.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930