Даслаць навіну
Знайсці
26.02.2010 / 16:27 8

Хакеісткі Канады адсвяткавалі золата цыгарамі і півам проста на лёдзе + фота

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) расследуе інцыдэнт, у цэнтры якога апынуліся канадскія хакеісткі.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) расследуе інцыдэнт, у цэнтры якога апынуліся канадскія хакеісткі.

Гаворка ідзе пра неспартыўныя паводзіны прадстаўніц жаночай зборнай Канады па хакеі пасля перамогі над камандай ЗША ў матчы за золата 25 лютага.

Выйграўшы з лікам 2:0, «кляновыя» дзяўчыны вырашылі адсвяткаваць гэтую справу і пасля цырымоніі ўзнагароджання наладзілі святкаванне проста на лёдзе.

З залатымі медалямі на шыях, банкамі піва і пляшкамі шампанскага ў руках і цыгарамі ў зубах

пераможцы жаночага хакейнага турніру каталіся ўздоўж трыбун, віншуючы адзін аднаго і заўзятараў, сярод якіх, як паведамляецца, была і мужчынская зборная Канады па хакеі ў поўным складзе.

На хвалі радасці некаторыя дзяўчаты залезлі на машыну для залівання лёду ды гойсалі на ёй па лядовай пляцоўцы.

Міжнародны алімпійскі камітэт выказаў абурэнне недапушчальнымі паводзінамі хакеістак, якія [спартоўкі] павінны служыць прыкладам для іншх і перадусім для моладзі.

А тыя потым папрасілі прабачэння, патлумыўшы свой учынак некантраляванай радасцю.

Бі-Бі-Сі

0
Мастак / адказаць
27.02.2010 / 00:53
Трус не іграет в хоккей! Жаночы хакей, што можа больш радаваць вока сваёй непаўторнай вытанчанасцю!? А калісьці жанчыну за кіламетр да арэны не дапушчалі. Думаю, стадыён, куды збіралася ўся Элада на Алімпійскія гульні быў месцам свяшчэнным. А зараз мужчынападобныя чувіхі ладзяць там свой шабаш. І нічога тут дзіўнага. Напэўна ў Канадзе цёткі-пастаркі таксама ўжо арганізуюць у цэрквах дзівішнікі пасля нядзельных месаў.
0
2 гарадзенец / адказаць
27.02.2010 / 02:38
а канадки облевали всё вокруг, поразбивали стёкла и учинили пьяный скандал?
0
кабылкі :) / адказаць
27.02.2010 / 18:48
піво і чабурэкі!!!!!!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31