Знайсці
01.03.2010 / 00:147РусŁacБел

Беларускія грошы даражэйшыя за «русскую идею»

Сябры «Рускага дома» адразу ж выйшлі з яго, як толькі ім прапанавалі звальняцца з цёплых месцаў у дзяржструктурах.

Яшчэ месяц таму чытачы незалежных СМІ не ведалі, хто такі Андрэй Герашчанка. Пасля ў выданні трапіла інфармацыя, што гэты віцебскі чыноўнік не лічыць беларусаў нацыяй, а дзяржаву нашу хоча зрабіць расійскай. Як справа выйшла на людзі, начальства мусіла рэагаваць: Герашчанку прапанавалі звольніцца з аблвыканкама. Але, пакуль тое, пакрыўджаны чыноўнік раздае новыя інтэрв’ю. І ў іх ужо гучаць словы пра тое, што Расія мусіць звяртаць больш увагі на «миллионы русских», якія жывуць на «сопредельных территориях». Заўважце, не ў незалежных дзяржавах — на тэрыторыях.

Мы такое ўжо чулі — у сюжэтах пра «прыцясненне расійскамоўных» у Латвіі, пра перанос помніка ў Эстоніі.

Герашчанка робіцца ў Беларусі рупарам класічнай «пятай калоны». І свае погляды падмацоўвае двухсэнсоўнымі Лукашэнкавымі інтэгратарскімі заявамі. Ужо будзе каму па камандзе з Крамля крычаць пра «уціск правоў расійскамоўных», варта ўладзе рыпнуцца ў бок Захаду і зрабіць хоць якую палёгку беларускай культуры.

Парадаксальна, але медыйная «раскрутка» толькі спрыяе папулярызацыі ідэй Герашчанкі. Закон піяру.

Праўда, рэальныя перспектывы яго руху ў Беларусі — смеху вартыя.

Сябры прарасійскага «Рускага дома» адразу ж выйшлі з яго, як толькі ім прапанавалі звальняцца з цёплых месцаў у дзяржструктурах. Параўнайце з настаўнікамі Міншчыны, якія, рызыкуючы працай, засталіся ў дэмакратычных партыях.
Усё ж беларускія грошы Герашчанку і-Ка даражэйшыя за «русскую идею».

Сяргей Мікулевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера