Даслаць навіну
Знайсці
22.02.2010 / 17:20 6

Rammstein! Стой! Раз-два!

Хуткі ўжо канцэрт сусветнавядомага нямецкага гурту выклікаў чарговы скандал — Грамадская рада па маральнасці патрабуе папярэдняга прагляду канцэртнай праграмы.

Уключэнне Мінска ў спіс сусветнага турнэ Rammstein стала без перабольшвання падзеяй году ў музыкальным жыцці краіны. І, як і кожная грандыёзная падзея, яна не абышлася без скандалаў.

У пачатку лютага з лёгкай рукі аднаго з ЖЖ карыстальнікаў у Байнэце з’явілася інфармацыя, што група пенсіянераў напісала ліст у Мінгарвыканкам з патрабаваннем адмяніць канцэрт у сувязі з тым, што «решение о преведении концерта несвоевременно и оскорбительно для памяти защитников нашей Родины». Перш чым блогер прызнаўся, што пажартаваў, «навіну» перадрукавалі не толькі інтрэнэт-рэсурсы, але і друкаваныя выданні. А вось патрабаванне старшыні Грамадскай рады па маральнасці Мікалая Чаргінца зладзіць папярэдні прагляд праграмы, якую «Rammstein» пакажа беларускай публіцы 7 сакавіка, хоць і падобнае на кепскі жарт, было агучанае 22 лютага з усёй сур’знасцю. «Што будуць рабіць гэтыя нямецкія хлопцы, выступаючы на Мінск-Арэне, якая з’яўляецца адным з новых сімвалаў сучаснай Беларусі і якой ганарыцца ўся краіна? І як гэта ўсё суадносіцца са спецыфікай гістарычнага моманту — 65-годдзе Вялікай Перамогі, Вялікі Пост і, нарэшце, свята 8 Сакавіка», — гаворыцца ў заяве. Чаргінец настойвае на тым, каб з канцэртнай праграмай папярэдне азнаёміліся міністр культуры і чальцы рады. Інакш «у беларускай сталіцы не пазбегнуць усплёску згвалтаванняў і жорсткасці». Клопат генерала пра ветэранаў і ідэалы Перамогі быў бы цалкам зразумелы, калі б не некалькі «але».

Спробы сарваць канцэрт гурта, матывуючы гэта яго амаральнасцю і прыкрываючыся пры гэтым, як шчытом, змяшанымі ў кучу савецкімі святамі і хрысціянскімі традыцыямі, выглядаюць не проста абсурднымі, але і няшчырымі.
Усім вядома, у што ператвараецца штогадовае святкаванне 9 мая па ўсёй краіне, як толькі афіцыйная частка перацякае ў неафіцыйную. А пра ветэранаў у нас згадваюць раз на год — акурат у Дзень Перамогі. Можна зразумець клопат старшыні рады па маральнасці, зважаючы на сапраўдную скандальнасць і гурту а ягонага новага альбому, забароненага да вольнага продажу на радзіме музыкаў.
Але чаму ў такім разе на мінскіх сцэнах без усялякіх папярэдніх праглядаў выступаюць расійскія «пятлюры», «бутыркі» і «трафімы»? Ці турэмная лірыка ў меншай меры нясе шкоду такой крохкай яшчэ самасвядомасці беларусаў?
І, нарэшце, словы пра амаральнасць не вельмі пераканаўча гучаць з вуснаў аўтара рамана «Тайна Авальнага кабінета», поўнага інтымных падрабязнасцяў з жыцця прэзыдэнта ЗША Джона Макоўлі.

Сямён Печанко

0
алесь / адказаць
23.02.2010 / 00:37
а трэба яшчэ сьцягі бела-чырвона-белыя на канцэрт прынесьці, тады рэакцыя зусім ашалее...
0
Kastus / адказаць
23.02.2010 / 01:11
Хто такі Чаргінец? Хто абраў яго на пасаду маральнага аўтарытэта? З якой такой прычыны нейкая кучка чыноўнікаў і спажыўцоў дзяржаўных грантаў будзе дыктаваць СВАБОДНЫМ людзям што і калі ім слухаць? Яны выстаўляюць бязглуздыя і пустыя лёзунгі, прыкрываюцца ветэранамі і Войной як шырмай, за якой імкнуцца схаваць уласную нікчэмнасць і бяздарнасць. Знішчаючы культурны пласт маладых пакаленняў пісьменнікаў, музыкаў, паэтаў, навукоўцаў на працягу амаль 15 гадоў, на іх месца яны ставяць шэрых функцыянераў, лаяльных пісак, безгалосых "зорак". Уся краіна павінна апынуцца ў ліпкай субстанцыі старыкоўскага маразму і фобіяў, слухаць іх пафасныя ілжывыя маналогі і "пахаць" на іх як рабскае быдла, аплочваць іх знаходжанне пры ўладзе???? Ці гэта так? Чакаю доказаў таму, што спадар Чаргінец мае маральны аўтарытэт, што дае яму права забараняць альбо дазваляць любому грамадзяніну гэтай краіны слухаць канцэрт гурту Рамштайн!!!!
0
Ксёндз / адказаць
23.02.2010 / 12:33
Такога роду канцэрты ў Вялікім Посце - гэта, вядома, справа нядобрая. Але кожны мае сваё сумленне. Навошта тут нейкі адміністрацыйны рэсурс?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31