Даслаць навіну
Знайсці
19.02.2010 / 12:56 9

Крэатыву — як ад казла малака

І пасля гэтага будуць яшчэ бажыцца, што ўказ № 60 прадыктаваны выключна жаданнем змагацца з выявамі голых цётак у Сеціве? Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Пад выбары высокае начальства стала падварушваць ідэолагаў. Наталля Пяткевіч на чарговым семінары папракае: бракуе крэатыву! Інструктуе: не варта замоўчваць праблемы. «Няхай лепш першакрыніцай будуць ідэалагічныя службы, чым пра іх паведамяць апазіцыйныя сайты».

Во даліся ў знакі тыя сайты! І пасля гэтага будуць яшчэ клясціся, што ўказ № 60 прадыктаваны выключна жаданнем змагацца з выявамі голых цётак у Сеціве?

Калі ўжо на тое, дык Лукашэнка мусіць быць удзячны зубастым сайтам, што хоць падхлістваюць ягоных ідэалагічных «охранителей»!

У пасажы высокай начальніцы звяртае на сябе увагу канструкцыя «няхай лепш… чым». Падтэкст міжволі такі: калі справы дрэнь, лепей ўжо хай колюцца самі чыноўнікі, бо ўсё адно «нячэсныя» пісакі пранюхаюць ды раззвоняць. Пра тое, што ўлада апрыёры мусіць быць празрыстай, падкантрольнай і падсправаздачнай грамадству, і гаворкі няма.

Зрэшты, і гэтыя змушаныя ўстаноўкі — як мерцвяку прыпарка.

Да крэатыўнасці ідэолагаў заклікаюць банальнымі, зашмальцаванымі тэзамі кшталту «ісці ад жыцця».

Праблема ж у тым, што жыццё — вельмі шматстайнае. Праз танаваную шыбу службовага мерседэса яно бачыцца зусім іначай, чым з акна хрушчоўкі ці, напрыклад, з-за кратаў на Акрэсціна. Ад якога жыцця будуць ісці казённыя ідэолагі — здагадайцеся з трох разоў.

Калі разабрацца, ідэя адна — абараняць кармушку. Увесь «крэатыў» вертыкалі скіраваны адно на гэта.

Ідэалогія — адзін з самых затратных і пустых праектаў Лукашэнкі. Бальшавікі былі фанатыкамі ідэі, хай сабе і фальшывай, за імі сапраўды ішлі на барыкады. Нават Хрушчоў яшчэ мог звысоку паплёўваць на імперыялістаў: мы першыя запусцілі чалавека ў космас і ўсё такое!

Цяперашні рэжым пасля бяздарных спробаў ідэалагічнага рымейку саўка ненадоўга, падчас сытага застою сярэдзіны 2000-х, меў апафеозам хіба што прыземленую трыяду «чарка, скварка, патрыманая іншамарка».

Зараз жа

самы красамоўны казённы ідэолаг не ўлезе з колам у горла электарату, абуранаму грабежніцкім мытам на заходнія легкавікі. Хоць са скуры вылузніся, не давядзеш, што пятля мытнага звязу, энергазалежнасці ад Расіі — гэта крута і класна. Палітыка жыцця на дурніцу пацярпела фіяска.

Армада ж ідэолагаў за 15 гадоў не згенеравала нічога ўцямнага. Нуль па фазе. Голы васэр.

Сваёй няўклюднасцю, бездапаможнасцю цяперашняя ідэалагічная абслуга нагадвае апаратчыкаў эпохі перабудовы. Яны раз-пораз чулі, што час выходзіць з акопаў і даваць рашучы бой дэструктыўным элементам. Але так і не вылезлі. Шэрыя людзі з партфелямі былі пустым месцам на тле плеяды харызматыкаў, сімвалам якіх стаў пасіянарны Зянон.

Іншая рэч, што зараз

у народу няма таго рамантычнага драйву, веры ў прыгожыя лозунгі дэмакратаў, як тады. Эпоха Лукашэнкі спарадзіла масавую апатыю, татальнае бязвер’е.

І цяжка сказаць, хто возьме стырно на тле апатычнага грамадства, калі гнілая сістэма з нулявой ідэалогіяй папаўзе па швах.

Аляксандр Класкоўскі.

0
Димыч1 / адказаць
20.02.2010 / 11:31
ГЕНА напiсаў(ла) Люты 19, 2010 у 13:26 Здаецца беларусы ужо "забілі" абслютна на ўсё. Прычым менавіта вось гэтае слова пасуе - "забілі". Дзіўна было назіраць, як дзве супрацоўніцы завадской сталоўкі абмяркоўвалі свае пенсіі. Кажуць, "запліці па рахунках, і нічога амаль не засталося". І смяюцца!!! Да я б на іхным месцы плакаў, а ім, бач ты, смешна! Недасягальны пафігізм. Это называется не "пофигизм". Это называется СТРАНА РАБОВ.
0
klv / адказаць
20.02.2010 / 15:10
У мяне для Пяткевіч крэатыўная ідэя. Кіраўніка фонду сацабароны, які падмануў 100 мінчан на 1,9 млрд рублёў, замест змяшчэння ў ІЧУ адправіць на "перековку" у ідэолагі. Мне здаецца, менавіта ў яго атрымаецца. А так як ледзь не кожны дзень мы даведваемся аб новым такім крэтыўшчыку, то можна будзе сабраць цэлы адборны атрад.
0
грязный гарри / адказаць
21.02.2010 / 22:59
Мысли качественные.Особенно =чарка-шкварка-иномарка=.Отдельный респект за =голы васэр= (именно так,а не иначе!)Только это не варваризм,а натуральная =феня=,причем высшей пробы.(Смотрите Довлатова) Вы употребили термин абсолютно к месту,по делу и вовремя.Так что не скромничайте , а поделитесь,откуда такие познания?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31