Знайсці
18.02.2010 / 17:491РусŁacБел

Пранцы ў Беларусь вязуць з Расіі

Беларусы сталі радзей хварэць на захворванні, якія перадаюцца полавым шляхам. Аднак, калі вы маеце тры ці болей сэксуальныя партнёры на год, вы таксама ў групе рызыкі, каб падхапіць пранцы ці застацца бясплодным пасля хламедыёзу.

«Эпідэміялагічны стан у Беларусі ў апошнія гады стаў максімальна спрыяльны, і мы адзначаем змяншэнне прыкладна на 10% колькасць зарэгістраваных інфекцый з 1996 года. — каментуе Ірына Шыманская, галоўны пазаштатны дэрматавенеролаг Мінздроўя, на прэс‑канферэнцыі 18 лютага.

«Пасля распаду СССР наша рэспубліка, як і ўсе постсавецкія краіны, перажыла пад’ём колькасці захворванняў на пранцы і іншыя хваробы, якія перадаюцца полавым шляхам. Больш за адзін 1% насельніцтва перахварэў на пранцы з 1986 па 2000 год».

Колькасць выпадкаў захворвання на пранцы за 2009 год склала 18,0 на 100 тысяч насельніцтва.

Найболей выпадкаў гэтай хваробы зафіксавана ў Віцебскай і Гомельскай вобласцях (29,8 і 27,6 на 100 тысяч насельніцтва). У параўнанні з 2008 невялікі рост колькасці захворвання назіраецца таксама ў Гродзенскай на 2,9% і Магілёўскай на 9,5% вобласці. Ірына Шыманская падчас прэс‑канферэнцыі 18 лютага, зазначыла, што гэтыя лічбы непасрэдна звязаны з міграцыяй на працу ў Расію і іншыя краіны.

Акрамя мігрантаў, дальнабойшчыкаў, зняволеных, «працоўных» сэкс‑індустрыі, у групу рызыкі па захворваннях, якія перадаюцца полавым шляхам, уваходзяць таксама маладыя людзі ад 18 да 25 гадоў. Асабліва, калі яны маюць «сэксуальна‑рызыковыя» паводзіны: маюць тры і болей сэксуальных партнёраў на год. Таму маладым людзям патрэбна асабліва ўважліва сачыць за сваім здароўем і не ленавацца праходзіць абследаванне як мінімум раз на год.

У цэлым колькасць зарэгістраваных інфекцый рэпрадукцыйнага тракту ў 2009 годзе склала 149.492 выпадкаў,

ці 1.575,8 на 100 тысяч насельніцтва. Трэба заўважыць, статыстыка ўлічвае толькі выпадкі зарэгістраваныя дзяржаўнымі ўстановамі.

Хворыя, якія праходзяць курс лячэння ў камерцыйных медыцынскіх цэнтрах статыстыкай Мінздароўя пакуль не ўлічваюцца.

Ірына Шыманская зазначае, што зніжэнне захворванняў інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, з’яўляецца на сёння актуальнай задачай аховы здароўя, паколькі такія інфекцыі маюць сур’ёзныя наступствы ў выглядзе рэпрадуктыўных ускладненняў ( у тым ліку бясплоднасці) і павышаюць рызыку злаякасных новаўтварэнняў мочапалавых органаў.

Настасся Шамрэй

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера