Знайсці
15.02.2010 / 18:152РусŁacБел

«Аватар» стаў лідэрам касавых збораў у Мінску ад часоў братоў Люм’ер

На гэты момант фільм паглядзелі больш як 300 тыс. жыхароў сталіцы, але па колькасці гледачоў «Аватар» пакуль не дагнаў лідэра беларускага кінапракату — фільм «Тытанік».

Фільм «Аватар» Джэймса Кэмерана стаў лідэрам касавых збораў у Мінску за ўсю гісторыю існавання кінапракату.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Васіль Коктыш.

Паводле яго слоў, канкрэтныя лічбы касавых збораў называюцца толькі праваўладальнікам карціны. На гэты момант »Аватар»

паглядзелі больш як 300 тыс. жыхароў сталіцы, і па колькасці гледачоў фільм яшчэ не дагнаў лідэра беларускага кінапракату — фільм «Тытанік».

На думку Коктыша, высокая глядацкая цікавасць да «Аватара» абумоўлена адкрыццём у Мінску першага 3D‑кінатэатра «Кіеў» 12 студзеня гэтага года. «Білеты раскупляюцца вельмі хутка. І ажыятаж у »Кіеве» будзе пастаянным, пакуль у Мінску не адкрыюцца новыя 3D‑кінатэатры», — мяркуе ён. Нагадаем, у канцы гэтага года або ў пачатку наступнага ў Мінску плануецца адкрыць яшчэ адну залу 3D, у далейшым — аснасціць такімі тэхналогіямі шасцізальны кінатэатр «Авангард».

Як паведаміў Коктыш, на кожны сеанс у «Кіеве»

у касах пакідаюць 30 рэзервовых білетаў — так УП «Кінавідэапракат» змагаецца з перакупшчыкамі.

Паводле яго слоў, каля кінатэатра перакупшчыкаў заўважана не было, але ў інтэрнеце можна знайсці інфармацыю з прапановай білетаў на сеансы ў «Кіеў», з дастаўкай на дом, па цане, якая ў дзесяць разоў перавышае кошт у касах кінатэатра.

Кіраўнік «Кінавідэапракату» паведаміў, што «Аватар» будзе дэманстравацца ў »Кіеве» да 6 сакавіка.

У сакавіку запланаваны новыя прэм’еры ў 3D‑фармаце:

фільм «Аліса ў краіне цудаў» Ціма Бертана, анімацыйныя фільмы «Як прыручыць дракона» і «Зорныя сабакі Белка і Стрэлка».

У красавіку УП «Кінавідэапракат» плануе паказаць мастацкую стужку «Бітва тытанаў» Луі Летэр’е — рэмейк аднайменнага фільма 1981 года, у аснове сюжэта якога ляжыць старажытнагрэчаскі міф пра Персея. Прэм’еры гэтых карцін пройдуць і ў іншых кінатэатрах сталіцы ў звычайным фармаце.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031