Даслаць навіну
Знайсці
0
Aleś Jurkaviec / адказаць
15.02.2010 / 14:39
Сама назва артыкулу - дзіўная і некарэктная. Польская праблема ў Беларусі - абсалютна іншага характару, чым албанская ў Сербіі. І нейкія аналогіі тут праводзіць надта цяжка, калі наогул магчыма.
0
sms / адказаць
15.02.2010 / 14:41
Аўтар не зусім мае рацыю. Гэтак выйшла, што палякі складаюць абсалютную большасьць на Воранаўшчыне -- 83%, як і ў некаторых памежных сельсаветах іншых раёнаў, а таксама большасць у Пастаўскім (52%), Шчучынскім 50,5%, а ў Гродзенскім (40,1%), Лідзкім (42,1%), Браслаўскім (40 %)... Так што ўсё сур'ёзней. Што да нацыянальных меншасцяў, то самым сумным прыкладам тут ёсць фактычнае вынішчэнне ўкраінскага культурнага і грамадзкага жыцця, што прывяло да рэзкага скарачэння ўкраінцаў у Беларусі. Але з палякамі такі нумар ня пройдзе(
0
Кейстут / адказаць
15.02.2010 / 14:48
Хто-небудзь можа адазаць на наступныя пытанні? Колькі ў Беларусі зафіксавана фактаў прыгнёту палякаў, такіх як: забарона вывучання польскай мовы, забарона на культурныя мерапыемствы, забарона на прыём на працу па нацыянальнаму прызнаку ігд. Колькі палякаў на Беларусі падтрымлівае нелегальную арганізацыю Анжалікі Борыс і ці варты яе амбіцыі займаць кіроўную пасаду нагнятанню і эскалацыі канфлікта, які пагражае беларускай эканоміцы і яе геапалітычнаму вектару(Лукашэнку вашыя санкцыі да аднаго месца, а вось мільёнам беларусаў перпектыва вяртання да арыентацыі выключна на Расею не дужа імпануе). Ці можа быць Анжаліка Борыс агентам расейскага ФСБ? Аўт. Борыс можа быць яшчэ агентам фінскай разведкі.
0
случайный прохожий / адказаць
15.02.2010 / 15:07
"Кожны раз перад выбарамі раптам абвастраецца «польскае пытанне», як у Сербіі абвастралася албанскае." Согласен на все 100%. Только вот: 1. обостряет его не Лукашенко, а Польша (через Борис и компанию) 2. и обостряется скорее перед выборами в Польше, а не в Беларуси. 3. сравнение с "албанским вопросом" в Косово притянуто за уши. Не надо путать тамошний этнический конфликт с амбициями одной местной пани.
0
Партызан / адказаць
15.02.2010 / 15:30
Чаму заўсёды, адначасна з \"польскім пытаньнем\", уздымаецца пытаньне \"украінскае\"? Бо і першае, і другое - гэта звычайныя палітычныя гульні. І, дарэчы, колькасьць беларусаў ва Ўкраіне скарацілася значна больш чым украінцаў у Беларусі (Ва Ўкраіне, згодна перапісу 1989 г., жыло 1 млн. 430 тысяч беларусаў, а ў 2006 - меней 300.000 тысяч.). Звычайна польская нацыянальная меньшасьць мусіць мець правы засноўваць розныя арганізацыі... але ж і беларусы ў сёньняшняй Беларусі такіх правоў нямеюць. Да таго ж любая дзяржава мусіць спыняць нацыянальны празэлітызм суседняй дзяржавы. Узгадаем досыць жорсткія выступы Ўкраінскага МЗС і правых палітычных партый адносна спакушэньня РП украінскіх грамадзян запісывацца палякамі праз візавыя і эканамічныя прэфэрэнцыі... А ў Беларусі палякі вядуць апалячаньне карэннага насельніцтва: і праз Касьцёл, і праз прэфэрэнцыі. А розныя польскія арганізацыі - гэта пятая калёна паланізатараў.
0
Neo / адказаць
15.02.2010 / 15:33
Не трогайте Милошевича! Это святой, невинно убитый человек! Сербы уже поняли свою ошибку, поэтому вся Сербия оплакивала своего богатыря, проважая его в последний путь. Сравнение в статье абсолютно некорректно. Если в чем и сравнивать этих двух государственных деятелей, то только в силе духа, стойкости, нравственности и человечности. Хотя вам не понять.
0
Aleś Jurkaviec 2 Neo / адказаць
15.02.2010 / 15:44
Это святой, невинно убитый человек! Сербы уже поняли свою ошибку, поэтому вся Сербия оплакивала своего богатыря, проважая его в последний путь. _____________ А пасля сербы галасавалі на выбарах за тое, каб прэзідэнтам краіны быў ідэалагічны апанент Мілошавіча. Гэта, мабыць, у рамках агульнанацыянальнай жалобы. :)
0
Зважай! / адказаць
15.02.2010 / 15:57
Тры ў адным зашавяліліся - пішуць і пішуць пра сваіх сьвятых -Бульбашы ды Мілошавіча.
0
Сунь Укун / адказаць
15.02.2010 / 16:12
Кейстут: Ці можа быць Анжаліка Борыс агентам расейскага ФСБ? Аўт. Борыс можа быць яшчэ агентам фінскай разведкі. ---------------------------------------------------------------------- Не ведаю, хто з вас мае рацыю. Таму прапаную вам паасобку звярнуцца с гэтам пытаннем да кампетэнтных структур. Ананимна! :)
0
Кот / адказаць
15.02.2010 / 16:14
Думаю гэтую карту разыгрывае не Лукашэнка, а Масква рукамi антыбеларускага рэжыма, правакуючы сур`ёзны канфлiкт, магчыма ваенны памiж Беларусьсю i Польшчай. Паралелi можна правесьцi як з албанцамi, гэтак i з немцамi ў Чэхii ў свой час, толькi выкарыстоўвае гэта iншы бок - у дадзеным выпадку Масква. Гэты канфлiкт як бачым правакуецца абсалютна свядома антыбеларускiм рэжымам з лубянскаўскае падачы. Такiм чынам антыбеларускi рэжым нясе прамую пагрозу нацыянальнай бясьпецы i незалежнасьцi краiны.
0
Ігар / адказаць
15.02.2010 / 17:50
Штучна раздуваемая істэрыя па надуманным "польскім" пытанні. Амаль усіх беларускіх палякаў яшчэ да 1941 года бальшавікі вывезлі ў Сібір ці знішчылі. Той, хто з іх ўцалеў збег у Польшчу пасля 1945 года.
0
Альховік Мікалай / адказаць
15.02.2010 / 18:17
Па-першае, у Беларусі адбываецца прыгнечаньне ўсіх тых, хто не размаўляе па-руску, не зважаючы на тое, ці на беларускай, ці на польскай. Ніякага спэцыяльнага прыгнечаньня палякаў (ці каталікоў) няма. Па-другое, фобіі беларусаў адносна палякаў узьніклі ў міжваеннай Рэчы Паспалітай, калі палякі імкнуліся перарабіць беларусаў ва ўсходніх палякаў. Ніякі крывавы рэжым, ці сталіншчына тут не прычым. Па-трэцяе, у Беларусі значная частка палякаў - былыя апалячаныя беларусы. А то будуць прыводзіць сьмеху вартыя прыклады пра Воранаўшчыну. Гэта літвіны, якія не схацелі стаць беларусамі. Як і ў той частцы Віленшчыны, што на Польшчы. Гісторыя ня помніць масавага перасяленьня палякаў на Беларусь, але помніць апалячаньне і сфальшаваныя перапісы міжваеннага пэрыяду. Давайце ня будзем удаваца ў фантазіі адносна беларуска-польскіх войнаў. я хацеў бы, каб спадарства зьвярнула ўвагу на наступнае. Як толькі ўладная верхавіна пачынае прэсынгаваць "палякоў", дык тыя сьцьвярджаюць аб тым, што крывавы рэжым ня трэба пушчаць у Эўропу. Калі ж не - то ўсё добра, патрэбны прагматычны падыход, беларусам належыць паказаць альтэрнатыву гібеньню ў Маскальшчыне. Што беларусаў прэсынгуюць, дык ім нядаўна было наср..ць, а вось польскія рэпрэсіі аказваюцца індыкатарам стаўленьня да "афіцыйнага Менску". Вось як Польшча змагаецца за сваіх суайчыньнікаў. Гатова прынесьці ў ахвяру дэмакратыю ва ўсходніх крэсах.
0
Litvin / адказаць
15.02.2010 / 18:25
на Воранаўшчыне -- 83%, як і ў некаторых памежных сельсаветах іншых раёнаў, а таксама большасць у Пастаўскім (52%), Шчучынскім 50,5%, а ў Гродзенскім (40,1%), Лідзкім (42,1%), Браслаўскім (40 %) Хм, але палякау, цi усё ж каталiкоу - бо не зусi адно й тое ж
0
Партызан / адказаць
15.02.2010 / 18:36
У Польшчы заўсёды дамінаваў лёзунг: каталік - значыцца паляк. І там дзе палякі мелі ўладныя дамінаваньня, яны гэты лёзунг выканалі. Напрыклад ва Ўкраіне ад сярэдзіны ХІХ ст. украінцы- рыма-каталікі практычна не існавалі... Ад пачатку 90-х касьцёл і польскія арганізацыі, зь дапамогай уладаў РП, пачалі актыўна "ствараць" палякаў у Беларусі. Большасьць іх - гэта беларусы каталікі, якіх тыя ж "борысы" зь дапамогай "цукера" пераманілі ў "палякі". Таму іх падтрымка - гэта фактычна ствараць сябе праблемы ў будучыні.
0
Антось, Кіеў / адказаць
15.02.2010 / 18:51
"Напрыклад ва Ўкраіне ад сярэдзіны ХІХ ст. украінцы- рыма-каталікі практычна не існавалі... " Ва Украіне ніколі не любілі палякаў і каталікоў увогуле за актыўную асіміляцыйную дзейнасць.
0
Tatiana / адказаць
15.02.2010 / 18:56
Власти решают национальный вопрос как умеют а умеют они по прошлому по СССРовски - где росли и учились. Конечно не правильно и конечно это политика но все знают что у беларуси нет никаких способностей и желания строить внешнюю политику правильно и иррациональные действия иногда приносят больше результатов. Что касается воли простых людей - "средний Джо сантехник" как говорят американцы то им все это во вред так как грозит ухудшением устовий для бизнеса. Выпады для своих интересов или интересов своих организаций правильные как защита прав человека но даже в США не всегда были бы расммотрены и выиграны если это связано с нац безопасностью. Все игры возле нац безопасности - а это этнические игры - опасная политика и я думаю что поляки это знают и просто нарочно дразнят власти. Зачем - и кто стоит за этим - это вопрос. Для "среднего Джо" это никак не выгодно. Политика отношений с властями должна быть пробумманой и хитрой - как говорится в библии -" быть невинным как голубь и хитрым как змей". Просто злить власти - это как дразнить злую собаку на цепи - сорвется и покусает - знают же и знают что злая собака не может быть добрым щеночном и на ее жаловаться бесполезно.
0
Узрэцкі / адказаць
15.02.2010 / 19:06
Натуральна воранаўцы ды лідчане будуць пісацца ў палякі (тым больш што да 1939 г. правпаганда добра папрацавала). Бо нямя лепшай альтэрнатывы.. Депш палякамі быць, чым савецка-калгаснымі беларусамі з расейскай мовай. Нармальная беларушчына можа быць альтэрнатывай польскасці, але яна не падтрымліваецца дзяржавай. Так што, сэ ля ві ____________________________ Былі ж нейкія пасяленцы-мазуры, але здаецца яны на Гомельшчыне?
0
Мікола з ЭЗ / адказаць
15.02.2010 / 19:19
Надыходзіць час аншлюсу Заходняй Беларусі да Эўропы, даканалі вы нас усходнікі з сваім прыдуркаватым Лукашэнкай.
0
Aleś Jurkaviec 2 Партызан / адказаць
15.02.2010 / 19:20
Ад пачатку 90-х касьцёл і польскія арганізацыі, зь дапамогай уладаў РП, пачалі актыўна "ствараць" палякаў у Беларусі. _____________________ Вось толькі не кажыце абы чаго. Я, натуральна, не пярэчу, што этнічнае паходжанне сённяшніх беларускіх палякаў - зусім не польскае, але тое, што "стварацца" палякі ў Беларусі нібыта пачалі толькі ў пачатку 90-х гг. - поўная лухта. Пра тое, як "хрысцілі мяне казакі з тутэйшага ды ў палякі", яшчэ Францішак Багушэвіч пісаў. Маючы на ўвазе падзеі яшчэ куды ранейшыя за час стварэння свайго твору, г. зн. канец ХІХ ст.
0
Моисей Абрамович / адказаць
15.02.2010 / 19:44
в этом конфликте вина Польши составляет как минимум 50%. агрессивное ополячивание местного наеления через касцёл, через подкуп гуманитаркой, через карту поляка - это реальность. любое государство вынуждено на такую политику реагировать. в результате получается не очень красиво. и не надо этих "о бедном поляке замолвите слово". они на шее белорусов сидели не одно столетие. в случае создания ченых списков я бы на месте белорусских властей депортировал бы сначала 10 ксендзов, потом посмотрел бы на реакцию Польши. если бы не дошло - еще 10. и так до тех пор, пока в Варшаве не одумаются.
0
Кот / адказаць
15.02.2010 / 19:51
Ад Беларусі ніякія землі не адарвуцца. Хоць у Расіі сёй-той вельмі моцна хацеў бы такога сцэнару, бо гэта легітымізавала б вялікі перадзел Усходняй Еўропы і Еўразіі, да якога рукі чэшуцца. Але не адарвуцца, бо палякі ні ў адным рэгіёне не складаюць большасці і бо беларускія палякі пераважна размаўляюць па-беларуску. --- А гэтага (каб адарвалiся землi) i не трэба сяму-таму ў Маскве, iм трэба справакавацьць зьнешнi канфлiкт, задзейнiчаўшы палякаў гэта значыць канфлiкт Беларусi з Польшчай,дзеля таго вялiкага перадзелу Усх. Еўропы i Еўразii. А самае цiкавае, што рэжым непасрэдна удзельнiчае ў гэтым лубянкаўскiм сцэнары i разаграваньнi сiтуацыi, iнакш навошта было б сапсаваць адносiны з ЕС, аб якiх трындзiць увесь час цi то лубянкаўская цi то лукашэнкая агентура. Палякi, безумоўна, як слушна заўважыў Альховiк гуляюць у сваю гульню, спрабуючы выкарыстаць сiтуацыю у сваiх iнтарэсах. Але ў канчатковым выглядзе ўсё iдзе па задуме Масквы. Закiдваюцца думкi, што нiбыта Лукашэнка не кантралюе сiтуацыю, што спецслужбы яго "падводзяць", але гэта сьмешнае прыкрыцьцё самога Лукашэнка. Менавiта ён i гуляе ў маскоўскую гульню i на руку Маскве, як бы яго не прыкрывалi "кейстуты". Але "кейстуты" магчыма правыя ў адным- Маскве выгаднае разаграваньне канфлiкту i з iншага супрацьлеглага боку, не тое што выгаднае, а нават патрэбнае. Дзеля чаго зразумела, дзеля перарастаньня гэтай сiтуацыi ў зьнешнi канфлiкт, што паспрыяе пачатку перадзелу. А паколькi палякi не могуць не адказваць, канфлiкт будзе разрастацца. Прыкладна такi механiзм думаю тых працэсаў якiя распрацаваны ў Расеi i ажыцьцяўляюцца iх прамаскоўскiм рэжымам.
0
Кот / адказаць
15.02.2010 / 20:08
в этом конфликте вина Польши составляет как минимум 50%. агрессивное ополячивание местного наеления через касцёл, через подкуп гуманитаркой, через карту поляка - это реальность. любое государство вынуждено на такую политику реагировать. в результате получается не очень красиво. и не надо этих "о бедном поляке замолвите слово". они на шее белорусов сидели не одно столетие. в случае создания ченых списков я бы на месте белорусских властей депортировал бы сначала 10 ксендзов, потом посмотрел бы на реакцию Польши. если бы не дошло - еще 10. и так до тех пор, пока в Варшаве не одумаются. --- Канечне, канечне.. Масей Абрамавiч, вось менавiта так усё i задумана.. дзякуй за ўдзел ;)
0
Адлеглы / адказаць
15.02.2010 / 20:35
«Лукашэнка разыгравае тую самую карту, якую выкарыстоўваў Мілошавіч» Нічога ён не разыгрывае, як Мілошавіч. У Беларусі няма сярод насельніцтва ніякага шырокага антыпольскага руху «луканацыяналізва», на папулярнасьць сярод якога нехта мог разьлічваць для ўмацаваньня ўлады. Гэта проста разборкі паміж Уладай і непакорнай грамадзкай арганізацыяй. Тое што яна польская, мае толькі тое значэньне, што яна мае замежную патрымку і аказалася здольнай супраціўляцца, а любую беларускую любую даўно б раздавілі і ніхто бы нічога ня змог зрабіць. Толькі і ўсяго. Мікола з ЭЗ напiсаў(ла) Люты 15, 2010 у 18:19 «Надыходзіць час аншлюсу Заходняй Беларусі да Эўропы, даканалі вы нас усходнікі з сваім прыдуркаватым Лукашэнкай.» Мяне гэта не палохае, я ўжо купіў дом у Заходняй Беларусі і магу зарэгістраваць сабе там асноўнае месца жыхырства, калі спатрэбіцца. І «прашчай, нямытая Расія», як казаў паэт - рускі клясык! :-) Толькі б панская рэстытуцыя потым не напаткала...
0
sid / адказаць
15.02.2010 / 21:56
Калі хто і распальвае міжнацыянальную варожасць ў РБ, дык гэта якраз газета Наша Ніва, вось такімі вось артыкуламі, прыплятаючы нацыянальную афарбоўку звычайнаму для РБ працэсу адносін між дзяржавай і грамадскімі аб'яднаннямі. Мілошавеча яшчэ прычапілі... Саакашвілі ды Гамсахурдзія лепш успомніце :) Кот напiсаў(ла) Люты 15, 2010 у 18:51 Але ў канчатковым выглядзе ўсё iдзе па задуме Масквы ________________________ Ужо не ідзе, бо чарговы раз сп. Кот сваім змагарным паведамленнем на сайце НН, раскрыў каварныя пляны Лубянкі і выратаваў РБ ад інкарпарацыі. Масква не ўлічвае, што ў Беларусі ў яе ёсць такі сур'ёзны супернік, як сп. Кот, магчыма, нават больш сур'ёзны, чым сп. Пазьняк!
0
Партызан2Aleś Jurkaviec / адказаць
15.02.2010 / 22:47
Я, натуральна, не адмаўляю гісторыю апалячываньня беларусаў канца 18 і 19 ст.ст. і нават міжваены пэрыяд... Проста ў СССР гэта было немагчыма, а зь канца 80-х - пачатку 90-х працэс пачаў набіраць абароты. Ужо ў 1991 - 1993 г. для "палякаў" Гарадзеншчыны масава дадзіліся бясплатныя паездкі ў Польшчу ды іншыя прэферэнцыі. А ксянгдзы масава заклікалі "запісывацца" палякамі. Дарэчы, аб гэтым вам можа добра распавясьці той жа Алесь Бяляцкі, які тады быў адным з кіраўнікоў Бел.Кат.грамады. Яны тады актыўна пратэставалі супраць новай хвалі паланізацыі. Як, дарэчы, і сябры гарадзенскай Паходні.
0
Пятро Касьнерык / адказаць
15.02.2010 / 23:15
Улётка да выбараў усіх УЗРОЎНЯЎ \\\"За нашу і вашу свабоду\\\": Сёння мы з Тарэсай Собаль Заклікаю беларускую інтэлігенцыю быць побач з Анжалікай Борыс, Тарэсай Собаль, Пачобутам. Бачу ў тым абавязак інтэлігента і грамадзяніна. Андрэй Дынько 20:54, 21 студзеня 2010 Л.Баршчэўскі напiсаў(ла) Студзень 21, 2010 у 21:43 Веру, што зьнішчыць самастойнасьць Саюзу палякаў нікому ня ўдасца -- як бы ні намагаліся тутэйшыя Прышыбеевы. Мае словы падтрымкі Тарэсе Собаль, Анжаліцы Борыс, Анджэю Пачобуту і ўсім, хто ня хоча быць \\\"гарызантальным перад вэртыкальлю!\\\". Тут не да месца казаць: \\\"За нашу і вашу свабоду\\\": нам не хапае аднае і тае свабоды. ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!!!
0
More Air / адказаць
15.02.2010 / 23:54
Адлеглы, амаль як заўсёды, мае рацыю - справа ў НДА, якое не хоча кантролю з боку лукашыстаў. А тое, што яно яднае палякаў - "выпадак на працы" у кгбістаў. Не могуць усіх зламаць, як ні запужвалі і розных шасьцёрак не прызначалі ў праўладны СПБ.
0
sana / адказаць
16.02.2010 / 01:41
Dziękuję wszystkim bratkam Białorusinom kto potrzymuję nasz Zwiazek Polaków Andżeliki Borys.Bo ci Białorusini rozumieją, że teraz Polacy na Bialorusi walczą za waszą i naszą wolność.
0
2 sid / адказаць
16.02.2010 / 03:58
Генштаб РФ: Польша становится приоритетным объектом для ядерного удара. В случае размещения Польшей на своей территории элементов американской противоракетной обороны (ПРО), она становится "приоритетным объектом" для удара противодействующих средств РФ. После недавнего изменения военной доктрины РФ это стало включать и ядерный удар. Об этом заявил зам. начальника Генштаба РФ А. Ноговицын. Россия отработала ядерный удар по Польше Учебный ядерный удар по территории Польши и высадка десанта на побережье этой страны были отработаны в ходе недавних совместных учений российских и белорусских военных, сообщает Telegraph . Учения под названием «Запад» имели оборонный статус, несмотря на очевидно агрессивный характер. Также с территории Калининградской области была произведена учебная атака на газопровод. Кроме этого, по сценарию военные подавляли акции протеста нацменьшинств в Белоруссии. В этой стране проживает значительная польская диаспора... Міліцыя заняла Дом Польскі ў Івянцы http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=34830 Хапун кіраўніцтва Саюза палякаў http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=35091 ...
0
Neo / адказаць
16.02.2010 / 09:08
Улётка да выбараў усіх УЗРОЎНЯЎ \\\"За нашу і вашу свабоду\\\": ________________________________________ Еще раз советую учить историю: Правильно будет "За ВАШУ и нашу свободу". Это лозунг во время восстания поляки отнесли к себе и к русским, но уж никак не к "свядомым литвинам".
0
Aleś Jurkaviec 2 Партызан / адказаць
16.02.2010 / 10:45
Проста ў СССР гэта было немагчыма, а зь канца 80-х - пачатку 90-х працэс пачаў набіраць абароты. Ужо ў 1991 - 1993 г. для "палякаў" Гарадзеншчыны масава дадзіліся бясплатныя паездкі ў Польшчу ды іншыя прэферэнцыі. А ксянгдзы масава заклікалі "запісывацца" палякамі. __________________ Наконт часоў СССР Вы не маеце рацыі. Мала што так схіляла народ да польскасці, як рэпрэсіі дзяржавы супраць Каталіцкага касцёла - што ў часы Расійскай імперыі, што ў часы СССР. Супраціўляючыся, вернікі натуральным чынам гуртаваліся вакол ацалелых касцёлаў і іхных пробашчаў, якія ў пераважнай большасці былі палякамі і польскімі нацыяналістамі. Адпаведна і за польскасць у касцёле народ трымаўся да апошняга, бо ў беларусізацыі яго часта бачыў уплывы свецкіх уладаў і небяспеку падпарадкавання ім касцёльнага жыцця. Да таго ж і савецкія ўлады каталікоў пэўны час самі трактавалі як палякаў. Адпаведна і ўздым "польскасці" ў пачатку 1990-х гг. не з'явіўся на роўным месцы - ён быў запраграмаваны ранейшай шматгадовай палітыкай. Да таго ж агульная непрэстыжнасць беларускасці на гэта ўплывае. Ва ўсялякім выпадку, карты паляка ніхто сілай браць не змушае. І "прэферэнцыяў" гвалтам ніхто не навязвае. У беларусаў (што праваслаўных, што каталікоў) нізкая беларуская самасвядомасць - гэта неаспрэчны факт. І пакуль гэта не зменіцца - будзе павялічвацца колькасць палякаў ці яшчэ каго. І забаронамі ды рэпрэсіямі тут нічога не зменіш. А наконт цяперашняга абвастрэння канфлікту я таксама не думаю, што ён мае нацыянальную аснову. Проста Лукашэнка завяршае цалкам выпальваць глебу і дадушваць тыя арганізацыі, якія не цалкам падкантрольныя ягонаму рэжыму. А польскія яны ці беларускія - не мае прынцыповага значэння.
0
Моисей Абрамович / адказаць
16.02.2010 / 11:52
нізкая беларуская самасвядомасць - гэта неаспрэчны факт.. І пакуль гэта не зменіцца - будзе павялічвацца колькасць палякаў ці яшчэ каго. І забаронамі ды рэпрэсіямі тут нічога не зменіш. а еще историк. ассимилиция во всем мире в 99% случаев проводится путем запретов и репрессий. ну будут в СП безработные Почобуты и Борисы в компании 100 бабок пенсионного возраста - кто захочет записаться в такие "поляки"? люди, занимающиеся бизнесом, мечтающие о карьере к ним не пойдут. раньше там были и чиновники, и милиция, и учителя - скоро они повторят участь радикальной белорусской оппозиции, вставшей на путь прямой конфронтации с властью. одним не помог Брюссель, вторым не поможет Варшава.
0
Мікіта / адказаць
16.02.2010 / 12:21
Хай палякі спачатку прызнаюць, што Рэч Паспалітая--гэта не Польшча, а звяз В.К. Літоўскага і Польшчы, потом можна будзе ўжо пачынаць гутарку аб "нацыянальных пытаннях". І "палякі" у Заходняй Беларусі--гэта ІМХО беларусы, папаўшыя пад апалячванне. Рэальныя этнічныя палякі жывуць на Мазыршчыне.
0
Партызан2Aleś Jurkaviec / адказаць
16.02.2010 / 12:34
Адносна стаўленьня Савецкага рэжыму да Каталіцкага касьцёлу ад 1942 і да сярэдзіны 50-х - ня ўсё так проста і прамалінейна як Вы пішаце. Раю Вам пачытаць: Федулов С. В. Тайный сговор. М., 1995. У 1944 г., падчас працяглых таемных перамоў, было дасягнутая канчатковая тайная дамова, паводле якога сталінскі ўрад гарантаваў наданьня Рымска-Каталіцкай Царкве прывілеяванага становішча ў краіне, а па¬па Пій XII прызнаваў законным анэксію Заходняй Украіны і іншых тэрыторый, а таксама даваў згоду на ліквідацыю ЎГКЦ (практычна ўсех уніяцкіх структураў на тэрыторыі СССР), вернікаў якой ён лічыў “непаўнавартаснымі каталікамі” (Ук. праца б.39-40) Пасьля перамоваў Сталіна з рыма-каталіцкім сьвятаром Станіславам Арлеманскім (28 красавіка 1944 г.), было дазволена польскім дзецям атрымоўваць урокі Закону Божага у каталіцкіх сьвятароў. На сродкі ўрада была аддрукаваная партыя Біблій і каталіцкіх малітоўнікаў, а ў Заходняй Украіне, Беларусі і Прыбалтыцы былі ізноў адчыненыя цэрквы для вернікаў лацінскага абраду. Калі ўлічыць практычную бяскарнасьць палякаў у часе апэрацыі "Вісла", дык казаць аб суцэльным уціску нявыпадае... Проста ў нейкі час польская актыўнасьць зрабілася нябясьпечнай для ўладаў СССР і яе крыху "падціснулі". Магчыма высунуць цалкам рэальную гэпотызу: у справе асіміляцыі беларусаў СССР бачыла ў паляках пэўнага саюзьніка, аддаваючы ім найбольш супрцьстаячы асіміляцыі пласт беларускага грамадцтва.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера