Даслаць навіну
Знайсці
15.02.2010 / 14:03 68

Лукашэнка разыгравае тую самую карту, якую выкарыстоўваў Мілошавіч

У такой сітуацыі Еўрасаюз павінен гаварыць адным голасам. Піша Барыс Тумар.

Кожны раз перад выбарамі раптам абвастраецца «польскае пытанне», як у Сербіі абвастралася албанскае.

Патрэбны вораг, а меншасць — заўжды зручны вораг.

А пытання то і не было, пакуль не пачалі адбіраць Польскія дамы і змагацца з Саюзам палякам тымі ж метадамі, якімі змагаліся з Саюзам пісьменнікаў і «Вясной-96».

Палякі, як і пісьменнікі, як і правабаронцы маюць права яднацца ў якія хочуць асацыяцыі. Не ўладам вызначаць, каму кіраваць Саюзам палякаў і хто мае права ўваходзіць у Саюз пісьменнікаў.

Гульні на нацыянальных пачуццях кепска сканчаюцца.

Сербія ў выніку шашняў Мілошавіча страціла тэрыторыю, і, здаецца, незваротна.

Ад Беларусі ніякія землі не адарвуцца. Хоць у Расіі сёй-той вельмі моцна хацеў бы такога сцэнару, бо гэта легітымізавала б вялікі перадзел Усходняй Еўропы і Еўразіі, да якога рукі чэшуцца. Але не адарвуцца, бо палякі ні ў адным рэгіёне не складаюць большасці і бо беларускія палякі пераважна размаўляюць па-беларуску.

Беларусь страціць тое, што часам важнейшае за тэрыторыі — Беларусь страціць час.

Элегантныя перамогі дастаюцца цаной адчужэння ад Еўропы і чарговага замарожвання кантактаў з ЕС, да якога непазбежна прывядзе таўканіна вакол Дома Польскага ў Івянцы.

Што ж, у такой сітуацыі Еўрасаюз павінен гаварыць адным голасам і ў справе палякаў, і ў справе беларускай культуры, і ў справе палітвязня Аўтуховіча. Гэта найлепшае, што ён можа зрабіць і для палякаў, і для беларусаў.

Барыс Тумар

0
Партызан2 Нацыяналісту / адказаць
17.02.2010 / 14:53
Давайце крыху адыдзем ад сёньняшняга рэжыму. Напрыклад заўтра беларускія нацыяналісты прыдуць да ўлады. А "расейскія саюзы" працягваюць русіфікатарскую работу зь выкарыстаньнем эканамічнага рэсурсу РФ. Вы пачалі зь імі змагацца, а Вам кажуць: "Стоп, гэта прасьлед нацыянальнай мяньшыні".
0
Aleś Jurkaviec 2 Партызан / адказаць
17.02.2010 / 15:16
Я, як Вы самі маглі заўважыць, у сваёй рэпліцы абсалютна не кранаў пытання дзейнасці ў міжваеннай Польшчы беларускіх палітычных арганізацый, якія напрамую ці фактычна выступалі супраць польскай дзяржаўнасці на заходнебеларускіх землях. Дзеянні польскіх уладаў адносна іх сапраўды нельга ацэньваць адназначна. Але я казаў не пра палітычныя арганізацыі, а пра чыста культурна-асветныя, якія таксама ліквідоўваліся толькі за тое, што былі беларускімі. А таксама пра беларускамоўных ксяндзоў, якія ні ў якім выпадку не былі агентамі КПЗБ. Г. зн. кажу пра тыя арганізацыі і тых дзеячоў, якія параўнальныя паводле свайго статусу з сённяшнім Саюзам палякаў Беларусі і з каталіцкімі святарамі. Адносна ж украінскага досведу - хацелася б, каб Вы далі спасылку на тэксты канкрэтных дакументаў, прынятых украінскімі дзяржаўнымі структурамі. Каб паглядзець, пра што там ідзе гаворка. Калі хто папярэджваўся - то за што канкрэтна, калі хто высылаўся - то за што канкрэтна... Бо так цяжка меркаваць. ТЫм больш што мы не першы раз дыскутуем, і я ведаю Вашыя спецыфічныя падыходы да аналізу крыніц і іх інтэрпрэтацыі. :) А ў рэлігійным пытанні я ўвогуле за тое, каб справы правядзення набажэнстваў і іх мовы вызначаліся перадусім вернікамі, а не збольшага атэістычнымі дзяржаўнымі ўладамі. Бо "тапорнасць" і недалікатнасць у гэтай справе можа прывесці да самага што ні на ёсць адваротнага выніку - да згуртавання вернікаў вакол польскасці і выпрацоўцы ў іх нянавісці да ўсяго беларускага - як груба навязанага. Насільна мілы не будзеш. Тут патрэбна перадусім ініцыятыва знізу.
0
kresowiak / адказаць
18.02.2010 / 13:25
"Нацыянальнае пытаньне" аўтар яўна прыцягнуў за вушы. Не за "польскасьць" б'юць актывістаў "Зьвязу палякаў", а за незалежную ад дзяржавы грамадзянскую актыўнасьць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31