Знайсці
12.02.2010 / 00:007РусŁacБел

На «Беларусьфільме» Пінігін будзе здымаць «Каласы пад сярпом тваім»

Здымкі фільма «Каласы пад сярпом тваім» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча плануе пачаць сёлета Нацыянальныя кінастудыя «Беларусьфільм»,

паведаміла 11 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм» Наталля Сцяжко.

«Паводле яе слоў, карціна да 80-годдзя з дня нараджэння Караткевіча рыхтуецца па замове Міністэрства культуры.

Над сцэнарыем фільма працуе беларускі аўтар Аляксандр Качан. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны стане Мікалай Пінігін.

Як паведаміла Сцяжко, карціна «Каласы пад сярпом тваім» прэтэндуе на статус «нацыянальнага фільма». Праект «нацыянальнага фільма» знаходзіцца пад патранажам прэзідэнта. Для старту праекта «павінны паспяхова сысціся і сцэнарый, і рэжысёр, і сродкі, і магчымасці кінастудыі». Раней на гэты статус прэтэндавалі шэсць карцін,

у тым ліку фільм аб Ефрасінні Полацкай. Аднак, паводле слоў Сцяжко, кінастудыя не мае сродкаў на здымкі гэтай карціны.

«Беларусьфільм» плануе таксама здымкі чатырохсерыйнага мастацкага фільма пра Янку Купалу. Сцэнарый да яго піша Вячаслаў Бандарэнка.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930