Знайсці
05.02.2010 / 10:471РусŁacБел

У Фiнляндыi забаранiлi паказваць цыгарэты пакупнiкам

Фiнскiя ўлады зрабiлi больш жорсткiмi законы, накiраваныя на барацьбу з курэннем. З гэтага часу тытунёвую прадукцыю забароняць выстаўляць на вiтрынах крамаў краiны.

Фiнскiя ўлады зрабiлi больш жорсткiмi законы, накiраваныя на барацьбу з курэннем. З гэтага часу тытунёвую прадукцыю забароняць выстаўляць на вiтрынах крамаў краiны.

Згодна з новым законам, уладальнiкаў крамаў абавяжуць да вясны прыбраць усе вiтрыны з тытунёвымi вырабамi. Курцам пры набыццi цыгарэт давядзецца пытацца аб iх у прадаўцоў, якiя будуць даставаць жаданае з‑пад прылаўка.

Закон таксама забаронiць курыць у машыне, калi ў ёй знаходзiцца няпоўнагадовы. Акрамя таго, на працягу найблiжэйшых трох гадоў у Фiнляндыi плануецца дэмантаваць усе аўтаматы па продажы цыгарэт.

Такая заканадаўчая iнiцыятыва зробленая ў рамках праграмы па поўным выкараненнi курэння — паводле слоў дзяржаўнага сакратара Iлкi Аксалы, Фiнляндыя паставiла мэту стаць першай краiнай, якая пазбавiлася ад гэтай шкоднай звычкi «раз i назаўсёды». Улады разлiчваюць дасягнуць гэтага ў найблiжэйшыя 30 гадоў.

Як сказана ў паведамленнi, гiгант тытунёвай iндустрыi Philip Morris пачаў вывучэнне юрыдычных магчымасцяў выхаду з сiтуацыi.

Звязда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930