Знайсці
29.01.2010 / 16:51РусŁacБел

У брэсцкай аўташколе курсантаў вучыў інструктар, пазбаўлены правоў кіроўцы

У адной з аўташкол Брэста практычнаму кіраванню курсантаў навучаў інструктар, пазбаўлены права кіраваць транспартным сродкам. Гэта высветлілася падчас праведзеных ДАІ абласных рэйдаў «Вучэбны аўтамабіль».

Як паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды абласной ДАІ Наталля Сахарчук, 35‑гадовы інструктар быў пазбаўлены правоў у верасні 2007 года за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Устаноўлена, што ён быў прыняты на працу падменным інструктарам 14 студзеня 2010 года ў Брэсцкую абласную аўташколу «БТАМА», дзе павінен быў працаваць па 31 студзеня. Тое, што ён быў пазбаўлены правоў, яму ўдалося ўтаіць.

Падчас рэйдаў выяўлена яшчэ некалькі фактаў. Так, у Пінску інструктар аўташколы стаў віноўнікам ДТЗ. У Лунінцы быў затрыманы інструктар на вучэбным аўтамабілі за перавышэнне хуткаснага рэжыму звыш 30 км.

Усяго падчас такіх рэйдаў супрацоўнікамі ДАІ рэгіёна выяўлена 20 парушэнняў Правілаў дарожнага руху вучэбнымі аўтамабілямі, зазначыла начальнік аддзялення абласной ДАІ. Па выніках рэйдаў двум аўташколам выдадзены прадпісанні.

Мэта праведзеных рэйдаў — пракантраляваць эксплуатацыю вучэбных аўтамабіляў і ход вучобы навучэнцаў аўташкол рэгіёна.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера