Даслаць навіну
Знайсці
0
henik / адказаць
28.01.2010 / 13:53
За 18 годоў незалежнасці ніякай дарогі не ведаюць, акрамя як у Маскву і назад. Ніхто не хоча думаць, што будзе заўтра. Прынцып просты -- дзень пратрымацца
0
Кейстут / адказаць
28.01.2010 / 14:12
І на 16 годзе ягонага пышнага кіравання энэргазалежнасць Беларусі ад Расіі набліжаецца да 95%. Браво, бясстрашны лідэр. ========== Спадар Тумар, адкрою вам страшэнную тайну. Наша энэргазалежнасць ад Расеі (як, напрыклад і Летувы) заўсёды была блізкая да ста адсоткаў, але, дзякуючы пашырэнню спажывання мясцовых відаў паліва, гідраэнэргетыкі, гэтая залежнасць паступова зніжаецца і па плану будзе зменшана не менш чым на 25 адсоткаў. Вучыце матчастку, як кажуць. Рэд. І якая ў нас гідраэнэргетыка з'явілася за 16 гадоў? Між тым Літва за той самы час без кампанейшчыны знізіла залежнасць ад расійскага паліва ўдвая.
0
klv / адказаць
28.01.2010 / 15:55
Кейстут, высвятляецца, што і малаказаводы стратныя. Хоць бы птушкафабрыкі з яйкамі утрымаліся.Тут напісалі: http://nn.by/index.php?c=ar&i=34315. Гэтая наша стабільнасць складаецца з нейкіх зусім ненадзейнай частак. І wintа даўно няма з бадзёрымі каментарамі. Так жа можна зусім упасці духам нават чальцу БРСМ.
0
sid / адказаць
28.01.2010 / 16:01
«Расія ўкладае любыя грошы, каб толькі застацца манапольным пастаўшчыком энэрганосьбітаў Беларусі, што дазволіць у будучыні атрымліваць неабмежаваныя дывідэнды, адказала яму Бальмасэда. _________________________________________ Ага, сп. Бельмасэда, безумоўна мае рацыю. Сапраўды, да сп. Лукашэнкі выстраілася вялізарная чарга розных там шэйхаў, султанаў, нафтавых магнатаў, лацінаамерыканскіх уладароў: "Ну купіце ў нас нафту і газ, Аляксандр Рыгоравіч, ну купіце па смешных малых коштах, ну купіце"--- енчаць яны хорам. Але РФ не дазваляе сп. Лукашэнкі набываць танныя энерганосбіты ў іншых краін :))) Можа брытанка сп.Бальмасэда дапаможа сп. Лукашэнка выйсці на кіраўніцтва БП, можа ім РФ не здолее замінуць прадаць РБ таннную нафту і газ :))))) Але з Масквой ён 15 год робіць саступку за саступкай. ________________________________ Можа аўтар не памятае, але шэраг свядомых экспертаў прагназаваў анэксію РБ дзесці гаду ў 2001. Але штосці "воз і ныне там" Вось як сп.Луашэнка перманентна капітулюе перад Масквой. Дарэчы, наконт гэтых пастаянных саступах можаце спытаць сп. Класкоўскага. Ён вам шмат чаго раскажа на гэту тэму :))))
0
дзівак / адказаць
28.01.2010 / 17:59
дзякуючы пашырэнню спажывання мясцовых відаў паліва, гідраэнэргетыкі, гэтая залежнасць паступова зніжаецца і па плану будзе зменшана не менш чым на 25 адсоткаў. Як ужываць так, як сёньня мясцовае паліва, дык выгадней купляць газ ды нафту ў расеі па рынкавых цэнах. эканомім толькі дзеля таго, каб лукашэнка больш прадаў. ды ўкраў ад нас. Ашчаджаем газ - нафту даграем электрычнасьцю. бо за яе пакуль ня гвалцяць. Рапартуюць калхозьнікі свайму галоўнаму калхозьніку, але. што й вы.такія разумныя,у тое верыце? Можа аўтар не памятае, але шэраг свядомых экспертаў прагназаваў анэксію РБ дзесці гаду ў 2001. Але штосці "воз і ныне там" Цікава. а што аўтар гэтых слоў жыве ў незалежнай краіне? Чым жа такім вы адрозныя ад расеі. Хіба тым, што маеце над сабой расейскага цівуна з усімі яго прычындаламі. якія прымаеце за свае. Сёньня размова ўжо ідзе не аб страце незалежнасьці Беларусьсю, а аб шасьці новых губернях у складзе расеі. ды аплоціць гэта той жа Беларускі народ,які дрыжыць,на чале з вамі, каб якую капейчыну не ўскінуць на незалежнасьць. Аб тым і гаворка вядзецца. Незалежнасьць мы праехалі, а вы й не заўважылі. Сьляпыя...
0
Мікіта / адказаць
29.01.2010 / 00:17
Ой, на пятнаццаты год наканец беларусы пачалі дагадвацца пра рэчы зразумелыя заходняму чалавеку: "бясплатны сыр толькі ў мышалоўцы", "не давярай саюзу з магутным", Лука--баязлівы чалавек і г. д. Гэтыя рэчы разумелі маладзены і дзесяць гадоў таму, але ва ўладзе ў нас нажаль больш "мудрыя" памяркоўныя старэйшыя людзі савецкага пакалення, якія згубілі нюх. А патрыярхальны традыцыйны гаворыць: "Не пярэч старэйшаму, ён разумнее" Усё прыходзіць з вопытам.
0
Кейстут / адказаць
29.01.2010 / 01:48
"Рэд. І якая ў нас гідраэнэргетыка з'явілася за 16 гадоў?" Штук з дзесяць з'явілася і з'явіцца яшчэ больш. Да 2020 года доля гідраэнэргетыкі складзе 4 адсоткі ад агульнага вырабніцтва электраэнергіі. "Між тым Літва за той самы час без кампанейшчыны знізіла залежнасць ад расійскага паліва ўдвая." Калі вы так упэўнены ў сваім прафесіяналізме і сваёй абазнанасці - можа прывядзеце больш раскрытыя дадзеныя? Аўт. Будзе ваша гідраэнэргетыка - аж 4%!!! - у 2020-м таксама як і кожнай савецкай сям'і па кватэры ў 2000-м. Літва атрымлівае на Мажэйкі нафту праз Бутынге, а не з нафтаправоду.
0
дзивак / адказаць
29.01.2010 / 14:17
Калі вы так упэўнены ў сваім прафесіяналізме і сваёй абазнанасці - можа прывядзеце больш раскрытыя дадзеныя? я больш абазнаны як вы! Калі чыталі мае мінулагоднія заўвагі дык патрэбы прыводзіць яшчэ якія дадзіны ня лічу неабходным. Рапарты адно, рэчаіснасьць іншае. Абазнаным, дзеля разьмінкі мазгоў. раю палічыць кошт аднаго гігакалёрыя пры спальваньні газу, можна нафты, нават па ўнутраньніх цэнах, і кошт таго ж гігакалёрыя калі спальваем быццам бы бясплатнае Беларускае дрэва. Калісьці кітайцы па сталі Амэрыку выперадзілі. Ня трындзіце. Што кіраўнікі, што іх абаронцы ...Трындзяць абы што, мабыць іхныя інтарэсы з народнымі блізка ня стаялі.Чытаць гадка.
0
2 Кейстут / адказаць
29.01.2010 / 14:25
Костя, хватит уже парить людям мозги.
0
Кейстут / адказаць
29.01.2010 / 14:33
Дзівак, вы сапраўды дзівак. Вы ведаеце, што вашу нафту з газам за беларускія рублі не прадаюць? А што будзе калі Расея адмовіцца прадаваць вам газ і нафту нават за даляры і па рынкавых коштах (хто гэтых ардынцаў ведае)? Любая краіна ставіць сябе за мэту зніцізіць залежнасць ад аднаго пастаўшчыка. Няўжо вы ня ведалі аб гэтым, "абазнаны" вы наш?
0
Кейстут / адказаць
29.01.2010 / 14:38
"Аўт. Будзе ваша гідраэнэргетыка - аж 4%!!! - у 2020-м таксама як і кожнай савецкай сям'і па кватэры ў 2000-м. Літва атрымлівае на Мажэйкі нафту праз Бутынге, а не з нафтаправоду." І што, якую нафту яна атрымлівае? Няўжо не расейскую? Карацей, пра тое што "Літва знізіла залежнасць ад расейскага паліва напалову" - вы нас трохі падманулі, так?
0
Кейстут / адказаць
29.01.2010 / 14:47
І наогул, спадар Тумар, калі кажуць пра "энэрганезалежнасць" маюць на увазе звычайна не сыравіну для нафтапераапрацоўкі, а сыравіну для выраба электрычнасці і цеплавой энэргіі. І з гэтым у Летувы сітуацыя не лепшая за нашую. Браты па няшчасьцю, так бы мовіць. Можна пазайдросціць Эстоніі якая 90 адсоткаў і электрычнасці і цяпла вырабляе з уласных гаручых сланцаў.
0
Ёпрст / адказаць
29.01.2010 / 16:35
Даўно зразумела, што на усходзе павінна быць сапраўдная Мяжа! Ну паглядзіце на кіраўніцтва Рашкі - гэта ліквідацыйная камісія расейскай імперыі, што б там яны не няслі по зомбаяшчыку! Прадаюць усё, што ёсць у Рашкі за мяжу і грошы па заходнім банкам. Якія тэхналогіі, які вопыт у гэтых ружовых Альхенаў пераймаць? Гэта краіна ідзе к межканфесійнай і межцывілізацыйнай бойкі. І які "разумнік" верыць у "светлую" будучыню у хаўрусе з класічнымі злодзеямі. Таму пытаньне пра энэрганосьбіты другаснае, гэта тактычнае пытаньне. Цяжкае, так, але калі працаваць галавой, а не другім месцам, то гэта пытаньне вырашаецца.
0
дзівак / адказаць
29.01.2010 / 18:33
Вы ведаеце, што вашу нафту з газам за беларускія рублі не прадаюць? унутраньнія цэны (дый для насельніцтва тым болей) вышэй, калі заўгодна перавядзіце іх у даляры. Гэта ўжо не датычыць энэргетыкі. Можна закупаць у расеі энэрганосьбіты па ранкавых цэнах і гэта выгадней як працоўнае дрэва дзерці ў шчапу. а то й не ў шчапу ды рапартаваць аб мясцовым паліве ды гідраэнэргіі. Дзеля чаго штогод гістэрыі з расеяй. ды змушаюць шнырыць нашых людзей - здагадайцеся. За гатоўку праблем з пастаўкамі будзе значна менш, і залежнасьць ад расеі зьнізіцца.А з такой эканоміяй і энэргетычнай незалежнасьцю ды яшчэ абсталяваньнем выляцім у трубу (дакладней у расею на дармавыя энэрганосьбіты)абавязкова. Дарэчы: і прыбалтыка, і Польшча вырашае падобныя праблемы значна прафесійней.А адмова расеі наогул прадаваць нам энэрганосьбіты - стварыла б іншую сітуацыю, прынамсі змусіла б нас рэалістычна глядзець на сьвет, ды пабачыць наша мейсца ў ім.Незалежнасьці - любой - на халяву не бывае, а мы ўсё шукаем яе - нашу пціцу шчасьця.(Канструктыўная прапанова: давайце нашым батанікам загадаем вывесьці лазу для спальваньня ў катлах, ды яшчэ каб туды яна сама скакала, пэўны. што яны адрапартуюць ў патрэбныя тэрміны, тым болей, што прапанова аб лазе ўжо зыходзіла з самага верхняга верху)
0
Чай нік / адказаць
30.01.2010 / 02:27
Даўно ўжо вусцішна. Зграбе нас у ахапку алігархія іхняя, разам з нашымі нафтапераапрацоўчымі заводамі і Лукашэнкам у прыдачу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера