Даслаць навіну
Знайсці
0
More Air / адказаць
24.01.2010 / 01:10
Самы цудоўны артыкул пана Класкоўскага за апошнія гады. Атрымаўся Амаль як фельетон Ушкіна - паважаю!
0
дурка беларуская / адказаць
24.01.2010 / 01:28
блякаваньне сайтаў - гэта карысьць для ўсіх! па-першае, чалавек мусіць высьці з-за кампутару і пайсьці паглядзець на сапраўднае жыцьцё. па-другое, "змагары за амаралку" развучыліся даносіць свае думкі не праз сеціва: пазьняк людзей збіраў вакол сябе не праз сайты і ютубы. ну і, канешне, меньшы кантроль з боку дзядковых. адкуль ён атчоцікі браць будзе? Ім яшчэ страшней будзе, бо - невядома што робіцца Пяткевіч! Так трымаць!
0
Mikola Ramanau / адказаць
24.01.2010 / 01:38
Dobra napisali sp.Klaskouski. Adnak kamu geta mozna zaprapanavat ? Vakol heury sabralis adny 'neuki' ! Jak kazau nekali klasyk -pagliadite na ih 'mordy' ! Ni adnoga pryemnaga abraza....
0
калегі згоднікі / адказаць
24.01.2010 / 02:57
яшчэ раз пераканаўся - сп.Класкоўскі ў журналістыцы - гэта Шушкевіч у палітыцы. І каго ён хоча пераканаць ? Вось ужо калегі навек...
0
Tacianka / адказаць
24.01.2010 / 03:37
так, я на наступных выходных еду ў Берлін - 2 еўра квіткі Стакгольм - Берлін - Стакгольм
0
Ягор Мароз / адказаць
24.01.2010 / 11:09
«Чысты Байнет», дарэчы, хутчэй быў чым ёсць. не надта ўдалая кампанія была... і сайта іх больш не існуе...
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
24.01.2010 / 13:29
калегі згоднікі напiсаў(ла) Студзень 24, 2010 у 1:57 "яшчэ раз пераканаўся - сп.Класкоўскі ў журналістыцы - гэта Шушкевіч у палітыцы. І каго ён хоча пераканаць ? Вось ужо калегі навек..." ===== А на іншым форуме пішуць: чаму БАЖ маўчыць у анучку, нічога не прапануе. Можна, канечне, толькі ўсіх абкладаць і выглядаць крутым змагаром. Аднак лепей і нешта прапаноўваць. Дарэчы, я перадпаслаў апошняму кавалку тэксту рэмарку "І дазвольце наіўны абзац". І ўвогуле, тут дастаткова іранічны стыль. Некаторыя гэта адчуваюць, некаторыя -- не.
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
24.01.2010 / 13:35
Ягор Мароз напiсаў(ла) «Чысты Байнет», дарэчы, хутчэй быў чым ёсць. не надта ўдалая кампанія была... і сайта іх больш не існуе... ====== Так, маеце рацыю. Пра тое і гаворка. Ніхто надта не адгукнуўся, не падтрымаў. Я ўжо не кажу пра ўлады. Хаця фармальна БАЖ выступіў менавіта за тое, пра што клапоціцца спн. Пяткевіч. Але ж і значная частка вэб-публікі пакуль што ставіць гэтую праблематыку ў ігнор. А дарэмна. Бо чым болей эфектыўнае самарэгуляванне ў Сеціве, тым меней ва ўладаў падстаў прычапіцца.
0
Ягор Мароз / адказаць
24.01.2010 / 14:25
2 Аляксандр Класкоўскі Вашая пазіцыя па "Чыстаму Байнету" не зразумелая. Вэб-публіка дурная і "кругом Урагі" (с). Мы, глупенькія, не зразумелі, што для нас лепш. Так атрымоўваецца?
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
24.01.2010 / 15:16
2 Ягор Мароз ====== Сваю пазіцыю у пытаннях вэб-этыкі ды аўтарскага права я выказваў сто разоў. Можаце пагугліць. Вось вам адна са спасылак. http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-4193.html Там усё ў дастаткова разгорнутым выглядзе. Пісалася амаль што два гады таму, але, мяркую, застаецца актуальным.
0
Андрэй Мельнікаў / адказаць
24.01.2010 / 15:52
Спадара Класкоўскага доўгі час успрымаў як гэткага Доктара Ўсязнайку ад журналістыкі. У дадзеным выпадку вобраз разбурыў кавалак тэксту пад назваю "Дзеля айца і сына...". Тут, мяркую, лепей было прамаўчаць, чым ёрнічаць. Казаць у медыях пра глупства ярархаў - рэч у прынцыпе мэйнстрымская для самазадаволеных, але навошта шчэ і дэманстраваць пустэчу сваёй душы там дзе вінен быць Бог? Ці шукаеце Вы быцця Бога, ці Вам камфортна і дастаткова адчуваць сваю паспяховасць і ўплывовасць сярод брыды і бруду? Маё абурэнне толькі супраць недарэчнага ўжывання тых словаў, якія варта ўжываць ці вернікам ці не ўжываць увогуле. І дзякуй за разбурэнне вобразу Ўсязнайкі.
0
klv / адказаць
24.01.2010 / 16:08
Андрэю Мельнікаву Усё гэтае змаганне дзеля айца Сашы і сына Колі.
0
2 Андрэй Мельнікаў / адказаць
24.01.2010 / 19:00
Паэт -- і не адчуў алюзіі :)
0
сёма / адказаць
25.01.2010 / 00:26
http://news.tut.by/it/158856.html
0
Андрэй Мельнікаў / адказаць
25.01.2010 / 08:47
Тым хто да мяне. Алюзія пра Сашу і Колю ў Класкоўскага выглядае класна, як талент Бахарэвіча. Але яна настолькі ўзмоцнена, што як радыяцыйнае апраменванне б\'е не толькі па ракавых клетках, але і па здаровых ды патрэбных. Да чаго там \"Крый божа\" і \"сімпатыі да праваслаўя сярод моладзі\"? З тэксту зрабіў выснову, што сп.Класкоўскі калі і бывае ў праваслаўных храмах, то зрэдку і нядоўга. Мяркую, у дадзеным выпадку дзеля моцы кічовай прыгажосці была пяройдзена мяжа, за якой Усязнайка стаў выглядаць Усяплюйкам. То бок, нейкія класныя жарты лепей пакідаць для вузкіх колаў. Бо яны разбэшчваюць шырокія. Не сцвярджаю, што рацыя ў мяне. Але ўспрыняў нейкі дысананс, бы пабачыў імітацыю мінэту перад дзецьмі...
0
Салдат Швейх / адказаць
25.01.2010 / 09:47
2 Аляксандр Класкоўскі + 1000!!! Адносна рэгуляваньня так сама зазначу, што менавіта непісьменнаць тых самых профі, які такі павінны былі б быць профі, і выкідвае на паверхню міфы пра тое, што ўзмахам рукі можна "спыніць" інтэрнэт. Дзякуй аўтару, ахайныя палічкі спадабаліся!
0
Алесь Манцэвіч / адказаць
25.01.2010 / 16:14
Андрэю Мельнікаву Няўжо адмаўленне існавання бога тоеснае камфортнасці ў брыдоце і брудзе? Пытанне для мяне, як той казаў, рытарычнае.
0
Андрэй Мельнікаў / адказаць
25.01.2010 / 17:01
Рады, спадар Манцэвіч, Вашае пытанне прымусіла задумацца. Асабіста для мяне, дык шмат бруду я проста не бачыў і шмат мярзоты лічыў нармалёвай непераадольнай традыцыяй, пакуль не пачало даходзіць, што Бог ёсць. Гэта, як заўзяты палільшчык не можа зразумець свайго ванізму і атрутнасці для навакольных. Пры тым, што ён можа быць гераічнай асобай з пазітыўнымі соцустаноўкамі, а не жлабом, кар'ерыстам, зайздроснікам і мізантропам, якія навакольным шкодзяць свядома. Чамусь узгадаўся Салжаніцынскі "В круге первом". Пекла - то месца без Бога. То бок, усе, хто бяз Бога - у пекле. І можна весці сабе годна ў рознай ступені, і там шмат класных персанажаў і камфортнасць павышэй за ніжнія колы... Але, калі памятаеце, класныя персанажы працуюць там на злачынныя дзеянні злачыннай сыстэмы, прычым паспяхова. Свабода, то бок існаванне з Богам, дазваляе пазбягаць таго зла, якое ў коле першым рабілася неўсвядомлена, ці прынамсі ўсведамляць, што вось тут зло, а ня штось невядома якое невядома для чаго, але цікавае, дык хай жыве, і мы ім рабочы стол на кампе ўпрыгожым...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера